Разам з некалькімі дзесяткамі невядомых для навукі відаў насякомых, амфібій, рэптылій, звяроў і раслін, міжнародная экспедыцыя на адзін з інданезійскіх астравоў змагла апісаць і новы від птушак.
Адкрыцці такога маштабу былі зробленыя камандай міжнародных і інданезійскіх навукоўцаў пад час даследавання арганізаванага арганізацыяй Conservation International горнага комплексу Фоджа (Foja) на востраве Новая Гвінея ў канцы 2008 году.
Пад час падобных даследаванняў, якія звычайна працягваюцца ад 3 да 4 тыдняў, група з разнастайных адмыслоўцаў у розных галінах палявой біялогіі робіць хуткую ацэнку патэнцыялу абранай тэрыторыі для захавання біяразнастайнасці. Пад час гэтай экспедыцыі навукоўцы даследавалі горы ад падножжаў да вышыні каля 2200 м.
Між іншымі новымі відамі, былі адкрыты жабка з выратам-носікам, вялікі лясны кот, новы від геккона, невялікі валлабі і новы від каралеўскага голуба.
Арнітолаг Нэвіл Кэмп (Neville Kemp) заўважыў пару вялікіх галубоў, невядомых для навукі (Ducula sp. nov) пад час аднаго з палявых шпацыраў, усяго новы від птушак пад час гэтай экспедыцыі рэгістравалі не менш 4 разоў. Аднак той факт, што такія буйныя птушкі змаглі застацца незаўважанымі папярэднімі экспедыцыямі ў гэтыя месцы сведчыць аб магчымай нізкай колькасці папуляцыі новаадкрытых птушак.
Горны комплекс Фоджа ўяўляе з сябе некранутыя чалавекам першабытныя дажджавыя лясы на тэрыторыі больш чым 300 тысяч гектараў.
Д-р Бр’юс Біхлер (Dr. Bruce Beehler), старэйшы навуковец з арганізацыі Conservation International і ўдзельнік гэтай фантастычнай экспедыцыі, сказаў: “Месцы, падобныя гэтаму, прадстаўляюць надзею на ўстойлівую будучыню для ўсіх нас і паказваюць, што яшчэ не позна прыпыніць крызіс знікненняў”.
У чэрвеньскім нумары часопіса National Geographic з’явіцца вялікі адмысловы артыкул пра вынікі экспедыцыі ў гэты Lost world.
National Geographic Society's Expeditions Council фундаваў праект даследаванняў.
Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры
Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы
Новы від птушак адкрыты на Барнэа
Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе
Новы від птушак адкрыты ў Лаосе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 19.05.2010 - 12:29
Очень интересный материал! Я
Очень интересный материал! Я как раз в ближайшие несколько лет планирую посетить Индонезию. ))) Было бы класнно увидить самый новый вид на планете!
Grusgrus - 28.05.2010 - 10:08
Дивовижно! Просто навіть
Дивовижно! Просто навіть непросто усвідомлювати що на нашій тісній, забудованій, витоптаній і забрудненій планеті можуть ще бути невідомі досі види птахів.
Harrier - 28.05.2010 - 10:26
In reply to Дивовижно! Просто навіть by Grusgrus
Сапраўды, нечакана. Але
Сапраўды, нечакана. Але знаходзяць найчасьцей там, дзе людзей пакуль (амаль) няма.