Новы від птушак адкрыты на Барнэа

    Новы від кветкасмактуноў (Dicaeidae) быў адкрыты ў Малайзіі, аднак пакуль не атрымаў навуковай назвы. Вельмі мала вядома пра асаблівасці яго жыцця і сувязі з іншымі відамі сямейства.
Названая па-англійску “акуляравы кветкасмактун” ‘Spectacled Flowerpecker’, птушка была адкрыта біёлагам з універсітэту Лідса (University of Leeds) і двума гідамі з кампаніі Field Guides. Гісторыя незвычайнага адкрыцця будзе сёння апублікаваная ў бюлетэні BirdingASIA  , які выпускае Oriental Bird Club.

    У чэрвені 2009 году Рычард Уэбстэр (Richard Webster) шпацыраваў уздоўж падвешанай сярод дрэваў сцежкі 250 м даўжыні каля Borneo Rainforest Lodge, у рэзерваце Danum Valley у правінцыі Sabah, Малайзія. Пад час аднаго з прыпынкаў сярод некалькіх вядомых відаў кветкасмактуноў ён адзначыў адну птушку невядомага яму віду.
Яму ўдалося сфатаграфаваць яе і пасля вяртання ў Брытанію ён пачаў кансультавацца з адмыслоўцамі па авіфауне гэтага рэгіёну. Сярод іх і з д-рам Дэвідам Эдварсам (Dr David Edwards) са свайго ўніверсітэту ў Лідсе, які на працягу трох гадоў вывучаў птушак на Барнеа.
   На здымку была невялікая шэрая птушка з белым пер’ем вакол вачэй, белым горлам, якое працягвалася палоскай на жывот і белымі плямамі на грудзях. Дзякуючы параўнанням са здымкамі вядомых птушак яны зразумелі, што гэта новы для Барнэа від.
   Яшчэ дзьве птушкі невядомага віду былі адзначаныя пад час харчавання на амяле ў тым самым месцы ў наступныя дні, а адзін самец нават спяваў там. Пасля прагляду музейных калекцый аказалася, што гэта новы від не толькі для вострава, але і для навукі.
   "Разуменне таго, што на ўсе 100% мы назіраем невядомы від, ёсць незвычайным адчуваннем. Аднак пачуцці гэтыя змяшаныя, бо адначасова мы на вяршыні грандыёзнага адкрыцця, але можам апынуцца ў нізе, калі больш не атрымаецца ўбачыць гэтых птушак.” – сказаў Эдвардс. 
"Мы спадзяемся, што паведамленне пра адкрыццё новага віду дапаможа захаваць вялікія кавалкі яго магчымых месуапражыванняў ад пагрозы іх знішчэння пад плантацыі пальмаў” – падкрэсліў навуковец.
 

Здымак самца акуляравага кветкасмактуна RE Webster’а з BirdingASIA 

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе

Новы від птушак адкрыты ў Лаосе