Даследчыкі адкрылі новы від мурашыных піттаў у высакагорных лясах орніталагічнага рэзервату Colibri del Sol Bird Reserve у заходняй Калумбіі. Птушка, падобная да драздоў, паводле прэс-рэлізу American Bird Conservancy (ABC), "была злапаная, акальцаваная, прамераная, сфатаграфаваная, яе пёры былі ўзятыя для аналізу ДНК – пасля гэтага птушку выпусцілі ў прыроду”.
Гэта пакуль толькі адзін з некалькіх прыкладаў, калі прадстаўнік новага віду не быў забіты для музейнай калекцыі. Новаапісаная птушка атрымала назву мурашыная пітта Фенуіка (Fenwick's antpitta (Grallaria fenwickorum) у гонар прэзідэнта АВС Джорджа Фенуіка (George Fenwick) і яго сям’і.
"Я глыбока ганаруся гэтай назвай. Я ўпэўнены, што яна адлюстроўвае як старанні маёй сям’і, так і арганізацыі АВС, якую я ачольваю, па лепшай ахове птушак у Калумбіі.” – сказаў д-р Фенуік. "Я асабліва задаволены тым, што працэс апісання новага віду абышоўся без страты жыцця аніводнай птушкай.”
Орніталагічным рэзерватам Colibri del Sol, які заснаваны толькі 5 гадоў таму, кіруе Fundación ProAves, партнёр ABC. Рэзерват у гэтых горных лясах быў заснаваны пасля таго, як у 2004г. –праз 50 год пасля апошняй рэгістрацыі – тут быў зноў адзначаны калібры Dusky Starfrontlet (Coeligena orina), які знаходзіцца пад крытычнай пагрозай знікнення.
Навукоўцы прапанавалі для новаапісанага віду такі ж самы ахоўны статус, бо падобна на тое, што папуляцыя віду вельмі невялікая і частка былога месцапражывання пітты ўжо была знішчана і ператворана ў высакагорныя пашы
Невялічкае відэа новага віда
Photo ©Fundacion ProAves
Паводле www.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Адкрыты новы від голуба!
Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры
Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы
Новы від птушак адкрыты на Барнэа
Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе
Новы від птушак адкрыты ў Лаосе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 30.05.2010 - 14:42
Цікава - відэа зьнялі да
Цікава - відэа зьнялі да таго, як злапалі, ці пасьля?
Птушка выглядае зусім не падобнай на нашых - стаіць і трымае тулава амаль вертыкальна - як чалавек.
Feather - 30.05.2010 - 14:55
In reply to Цікава - відэа зьнялі да by Harrier
Здорово! Колец на лапах особо
Здорово! Колец на лапах особо не видно, поэтому может сняли и до поимки. Тем более что она побежала к кормушке - испуганная птичка вряд ли так сделала бы. Похожа на нашу зарянку или оляпку, только с лапами подлиннее и более отставленными назад. Рванула соответствующе :)