Больш за 700 яек дзікіх птушак, скрадзеных з іх гнёздаў, камуфляжнае адзенне, прылады для таго, каб залазіць на дрэвы і скалы, а таксама мапы з пазначанымі гнёздамі некаторых відаў птушак былі знойдзены пад час ператрусу ў кватэры брытанца ва ўсходнім Лондане.
Цікава, што 49-ці гадовы нелегальны калекцыянер яек ужо быў судзімы за гэткія ж злачынствы.
Пасля таго, як паліцыя ўсталявала сачэнне за ім у чэрвені 2011 году, ён яшчэ скраў 12 яек шыладзюбак з калоніі ў графстве Эсэкс.
У яго калекцыі былі знойдзены яйкі такіх рэдкіх відаў, як вандроўны сокал, скапа, арол-маркут, сокал-дрымлюк, хрустан, белабровы дрозд ды іншых.
Прадстаўнік аддзелу паліцыі па барацьбе са злачынствамі супраць прыроды Стывен Роджэрс (Stephen Rodgers) сказаў: "Гэта адзін з самых сур’ёзных выпадкаў сярод злачынстваў, якія мне давялося расследаваць”.
У выніку судовага паседжання “калекцыянер” атрымаў 3 месяцы турмы. Аднак прадстаўнік RSPB на судзе, Мэрк Томас (Mark Thomas) расчараваны судовым выракам і падкрэслівае вялікую пагрозу такіх людзей для захавання рэдкіх відаў птушак у каралеўстве і малы ўплыў трохмесячнага турэмнага тэрміну на злачынцу. Бо ён адседжваў падобныя тэрміны ўжо тры разы да гэтага выпадку, першы – ў 2002 годзе.
Паводле www.bbc.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
6 асуджаных за смерць свіргулёў
Замураваныя свіргулі – фінал судовага працэсу ў Лодзі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ