Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Леска-завірушка шукае ежу на інтрадуцэнце

леска-завірушка

Здымаць леску-завірушку ((Sylvia) Curruca curruca), ды яшчэ зблізку - справа малаўдзячная. Найперш з-за таго, што птушкі гэтыя не толькі хутка перамяшчаюцца ўнутры дрэваў і кустоў, але і робяць гэта так спрытна, што амаль усе здымкі выходзяць з лескамі 'без галавы'. Галава, канешне, у іх ёсць, але або павёрнута ў бок ад фатографа, або схаваная за лісцем або галінай. 

І калі часам выходзіць іначай, гэта можна лічыць посьпехам. Тым больш, калі птушка шукае ежу на ясенялістным клёне (Acer negundo), адным з самых распаўсюджаных у нас раслін-інтрадуцэнтаў з Паўночнай Амерыкі. І хаця я думаў, што леска нічога на адным з некалькіх дрэваў гэтага віду не знойдзе, ужо праз хвіліну яна паказала, што я памыляўся і знайшла, а потым праглынула невялікае насякомае. Такім чынам даказаўшы мне, што і гэты інтрадуцэнт як мінімум мінімальна ўдзельнічае ў мясцовых харчовых ланцугах. Але няма сумневу, што нашы віды дрэваў робяць гэта нашмат больш эфектыўна.

Гродна, 09-08-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі