Нечакана смутныя лічбы атрымаліся пасля параўнання зімовых улікаў качак, якія зімуюць на Балтыцы. З пачатку 1990-х гадоў агульная колькасць качак зменшылася тут на больш чым 40%.
Тэкст поўнай справаздачы “Папуляцыі водных птушак і пагрозы на Балтыйскім моры” (Waterbird populations and Pressures in the Baltic Sea) можна знайсці here
Міжнародныя ўлікі былі зроблены ў 2007-2009 гг. У рамках праекту SOWBAS (Статус зімуючых водных птушак у Балтыйскім моры “Status of wintering waterbird populations in the Baltic Sea”), які фундаваўся Радай міністраў Паўночных краін (Nordic Council of Ministers). Агульная колькасць зімуючых водных птушак ацэньваецца ў 4 мільёны 410 тысяч асобін. У параўнанні з падобнымі ўлікамі з 1992-93 гг., калі ацэнкі былі ў 7 мільёнаў 440 тысяч асобін, назіраецца значнае іх змяншэнне.
З 20 відаў качак, якія ўлічваліся, 11 відаў зменшылі сваю колькасць. Пры чым 7 з іх – больш чым на 30%. Найгоршую тэндэнцыю паказалі марскія віды качак. Колькасць ныркоў-маранак (Clangula hyemalis), - найбольш шматлікіх зімуючых качак на Балтыцы, зменшылася на 65%, падобнае змяншэнне адзначана і для пагражаемага віду – сібірскай гагі (Somateria stelleri), а таксама для нырка-свірка (Melanitta fusca). Колькасць зімуючых звычайных гаг (Somateria mollissima), ныркоў-сіньгоў (Melanitta nigra) і даўганосых савукоў (Mergus serrator) зменшылася прыкладна напалову - паміж 42% і 51%.
Для некаторых з гэтых відаў Балтыка ёсць самай важнай акваторыяй зімоўкі, дзе звычайна знаходзіцца большая частка сусветнай папуляцыі. Таму такія значныя змяншэнні колькасці могуць мець уплыў на статус відаў паводле МЗАП (IUCN Red List).
Спецыялісты BirdLife скампанавалі атрыманыя лічбы з улікамі з іншых месцаў зімоўкі гэтых відаў качак і ў бліжэйшы час, пасля абмеркавання з усімі зацікаўленымі асобамі, арганізацыя прапануе змены іх глабальнага статусу.
Большасць гэтых марскіх качак канцэнтруецца ў Паўднёвай Балтыцы. Аднак, у адрозненне ад іншых водных птушак, для гэтых качак не адзначана кліматычна-залежнага перасоўвання месцаў зімоўкі на поўнач. Тым не менш, кліматычныя змены могуць аказваць на іх іншы ўплыў. Многія з гэтых відаў качак гняздуюць галоўным чынам у арктычнай тундры Расіі, дзе адбываюцца змены ў гэтай экасістэме. Апошнія назіранні за качкамі ўвосень, калі яны прыляцелі на Балтыку, паказалі вельмі непакоючую нізкую колькасць маладых птушак. Гэта адлюстраванне нізкага поспеху гнездавання.
Іншыя фактары, якія могуць аказваць негатыўны ўплыў на колькасць качак – завялікі ўзровень здабычы некаторых качак, нафтавае забруджванне некаторых месцаў Балтыкі, якое павялічвае смяротнасць вадаплаўных птушак.
Эўтрыфікацыя вады змяншае даступнасць ежы, а рыбалоўныя сеткі часам становяцца пасткамі для ныраючых марскіх качак.
Цяпер, калі адмоўныя трэнды сталі вядомымі, неабходна лепш дыягнызаавць і зразумець прычыны змяншэння колькасці качак. Для гэтага неабходна аб’яднаць намаганні міжнародных экспертаў і каардынаваць змены да лепшага ў месцах гнездавання, міграцыі і зімоўкі, якія знаходзяцца ў розных краінах.
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак самкі даўганосага савука на Балтыцы Дзьмітрыя Вінчэўскага
НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Качкам Арктыкі кепска ў Заходняй Сібіры
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ