Баталёны ўсё часцей выбіраюць Беларусь

Дзякуючы шматгадоваму навуковаму даследаванню міжнароднай каманды навукоўцаў – у тым ліку нашых калег Наталлі Карліонавай і Паўла Пінчука - атрымалася паказаць, што далёкадыстанцыйны мігрант – баталён (Philomachus pugnax), можа выбіраць свой шлях міграцыі ў залежнасці ад даступнасці харчавання на асноўных месцах адпачынку.

Баталён – харызматычны від кулікоў, які гняздуе, ў асноўным, на вялікіх прасторах тундры – ад Паўночнай Еўропы да Берынгава праліву, а птушкі з Еўропы і некаторыя праз яе ляцяць і зімуюць на поўдзень ад Сахары.  
З 2001 па 2008 год пад час вясновай міграцыі даследчыкі адсочвалі ў двух галоўных месцах адпачынку птушак ступень павелічэння масы баталёнаў. Аказалася, што на лугах у Friesland (Нідэрланды), маса іх цела практычна не павялічвалася. Ў той час як на паплавах у пойме Прыпяці (Паўднёвая Беларусь) баталёны набіралі неабходную ім для далейшай вандроўкі масу цела параўнальна хутка. Гэтае месца (Тураўшчына) ляжыць на адлегласці прыкладна 1500 км на ўсход ад Фрысланду.


Пад час правядзення штогадовых вясновых улікаў баталёнаў было знойдзена, што колькасць мігрантаў у Фрысландзе зменшылася з 2001 да 2010г. на 66% - гэта каля 21 тысячы птушак. За той самы час колькасць баталёнаў, якіяі прыпыняліся на Прыпяці, павялічылася прыкладна на 12 тысяч. Цікава, што баталёны, некалі закальцаваныя ў Фрысландзе, праз нейкі час былі адлоўленыя, але ўжо ў Тураве!
Такім чынам атрымалася, што з-за значнага пагаршэння ўмоваў харчавання на заходнім месцы адпачынку баталёнаў у Нідэрландах, адбылася змена шляху іх вясновай міграцыі і выбару месца харчавання на ўсходні на працягу жыцця нават аднаго пакалення!


Для поўнай праверкі атрыманых дадзеных даследчыкі прапануюць стварыць у Фрысландзе значна большыя плошчы вільготных лугоў, а, значыць, і прапанаваць баталёнам лепшыя ўмовы ўзнаўлення харчовых запасаў. У гэтым выпадку некаторыя птушкі зноў могуць вярнуцца туды і зменяць свій шлях вясновай міграцыі.  


Апублікавана:
Yvonne I. Verkuil, Natalia Karlionova, Eldar N. Rakhimberdiev, Joop Jukema, Jan J. Wijmenga, Jos C.E.W. Hooijmeijer, Pavel Pinchuk, Eddy Wymenga, Allan J. Baker, Theunis Piersma. Losing a staging area: Eastward redistribution of Afro-Eurasian ruffs is associated with deteriorating fuelling conditions along the western flyway. Biological Conservation, 149 (1), May 2012, 51-59

Паводле www.sciencedirect.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак самца баталёна Мікалая Вераб’я
 

Comments

Віншую Наташу і Пашу з вельмі цікавым даследаваннем і важнай публікацыяй.

Вось што значыць упартая шматгадовая праца і выдатна падрыхтаванае міжнароднае супрацоўніцтва!

 Дима, честно говоря, статья за три года очень сильно поменялась и я сейчас кратко не смогу прокомментировать. К тому же у нас пока нет окончательного варианта.

Для нас основная ценность работы в том, что сейчас на Беларуси (в пойме Припяти) находятся основные места миграционных остановок турухтанов в мире. Сравнить можно только с Сивашом (да и то - осенним). И сейчас наши предыдущие оценки в 100-150 тысяч уже не кажутся такими большими. Причем турухтаны не просто прилетают сюда на день-другой - повторными отловами доказано, что самцы "сидят" здесь больше месяца, набираю массу тела с 180 грамм до 260.

Лучше я напишу задачи, которые нам предстоит решать (если не забросим это все вообще :-()

- провести нормальные учеты численности на всем юге Беларуси (амбициозно, но будем пытаться - в этом году проект не прошел, переносим на следующий);

- изучить наконец-то питание - и самое главное кормовую базу (это основа всех экологических работ, тут не поспоришь);

- продолжить мониторинг в Турове (как учеты, так и отловы);

- этологические работы (бюджеты времени и т.д.).

Ясно, что для этого нужны люди. Обидно, что как в случае с мородункой и чибисом диссертации защищаются не у нас. И по турухтану, честно говоря, боюсь будет тоже самое. Ну не доросли мы еще до таких работ. Нам подавай сразу глобальное и полезное для страны и народа. 

Да и студентам сейчас с занятий выехать практически невозможно. Раньше достаточно было просто письма от Академии.

Калі ёсьць такія планы ды ідэі, як іх ператварыць у жыцьцё  - значыць, раней ці пазьней гэта атрымаецца зрабіць. Я ў гэтым упэўнены.  А ўжо чыёй працай - беларускіх студэнтаў ці іх калег з Польшчы ці Нідэрландаў - на мой погляд, не так важна. Хацелася б большы беларускі ўдзел, але далёка не ўсё залежыць ад нас, ды ты і сам гэта выдатна ведаеш і пра гэта пішаш...

Вельмі добра, што ідзе паглыбленьне-пагружэньне ў біялогію і экалогію некаторых відаў. Атрымліваецца, што наступным даследчыкам будзе як даведвацца ўсё больш цікавыя рэчы ды заканамернасьці. А на іх аснове і эфектыўна ахоўваць тое, што трэба.

Дзякуй за каментар і будзем чакаць больш разгорнуты да артыкулу - калі вы яго атрымаеце.