Запрашаем на свята жураўлёў і журавін

У нядзелю, 30 верасня, ў г. Міёры (Віцебская вобласць) адбудзецца першы экалагічны фэст «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».  

Месца і час правядзення незвычайнага свята абраныя нездарма: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягадаў мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя гэтага, Міёршчына штогод прымае ў госці больш за 4000 шэрых журавоў і дзесяткі тысяч гусей розных відаў, якія прыпыняюцца на адпачынак на балоце Ельня пад час восеньскай міграцыі. Менавіта пра ягады і птушак – як пра ўнікальныя асаблівасці Міёршчыны і распавядуць мясцовыя жыхары. 

 

Кожны зможа паназіраць за вялікай колькасцю шэрых журавоў і зрабіць незабыўныя здымкі. 

 Экскурсіі правядуць прафесійныя арнітолагі.

Для зручнасці з Міёр на навакольныя палеткі з птушкамі, якія харчуюцца там у светлы час сутак, будзе ездзіць бясплатны аўтобус.

 

Пасля яркіх сустрэч з птушкамі, ўдзельнікі і госці фэста змогуць удзельнічаць у экалагічных гульнях, выбраць лепшую сядзібу Міёрскага раёну, купіць на памяць пра свята зробленыя рукамі мясцовых майстроў сувеніры. Кожны зможа пакаштаваць журавінны морс, выпечку з журавінамі і закупіць гэтыя ягады пра запас на зіму.

 

Праектам арганізуецца бясплатны трансфер Мінск-Міёры і абратна.

 

Фэст арганізуюць праект Еўрапейскага Звяза і Праграмы развіццяя ААН «Садзейнічанне развіццю ўсеабхопнай структуры міжнароднога супрацоўніцтва ў вобласці аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь» супольна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага, Міёрскім райвыканкамам, дзяржаўным прыродаахоўнай установай “Ельня” і грамадзкай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пры ўдзеле Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.  

 

Пaдцвердзіць свой удзел (не пазней за 25 верасня) і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэл.: (017) 267-96-23, (044) 486-55-56 або па e-mail: alena.sedach@undp.by. Кантактная асоба – Елена Сядач, PR-спецыяліст праекту.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Comments

Напэўна, так. Але я пісаў на аснове афіцыйнай назвы фэсту. Таму паўсюль атрымалася аднолькава - Міёрскі і адсюль Міёры.

 На шыльдзе пры уездзе у горад таксама Міёры. Але калі я мяняу пашпарт два гады таму і напісау у анкеце Міёрскі, то пашпартыстка пераправіла на Мёрскі. І у пашпарце у мяне напісана "Мёрскі раён". А шыльды памяняць пэуна грошы не хапае.