Нядаўняе даследаванне, праведзенае ў ЗША, паказала, што колькасць качак у гэтай краіне значна павялічылася адначасова са змяншэннем колькасці паляўнічых на іх. Аднак высновы для аховы прыроды атрымаліся несуцяшальныя, бо зменшыліся грошы ад паляўнічых ліцензій, якія ішлі на добрыя мэты.
Традыцыйна штогадовае восеньскае паляванне на качак у Злучаных штатах – гэта вялікі бізнес. Колькасць качак дасягнула самых высокіх паказчыкаў за дзесяцігоддзі, ў той жа час колькасць паляўнічых працягвае змяншацца. Разам з тым менш грошай, атрыманых з т.зв. “марак на качак” (‘duck stamps’) азначае мільёны даляраў менш у тым ліку і на іх ахову.
“За апошнія 15 год цяпер утварыліся самыя спрыяльныя магчымасці для палявання” – сказаў д-р Марк Врціска (Dr Mark Vrtiska) з Камісіі па паляванню і паркам Нябраскі (Nebraska Game and Parks Commission). “Папуляцыі качак перакрочылі колькасць у 40 мільёнаў птушак у шосты раз з 1995 году – так адбывалася толькі 9 раз за ўсю гісторыю улікаў. Гэта павінны былі б быць дні росквіту палявання на качак”.
Тым не менш, штогадовыя продажы “марак на качак” (якія з’яўляюцца фактычна федэральнай ліцензіяй на права палявання на гэтых птушак) працягваюць змяншацца ў сярэднім на 36% у год. У 1970-я прадавалі больш 2,1 мільёна марак штогод, тады як паміж 2004 і 2008 толькі 1,3 мільёны.
“Можна было б думаць, што гэта адназначна добрая навіна для качак, аднак горкая іронія ў тым, што такім чынам змяншаюцца грошы на ахову іх месцапражыванняў”. – сказаў д-р Врціска. “Федэральныя фонды на ахову прыроды залежаць ад колькасці прададзеных “марак на качак” – такава ўнікальная амерыканская сістэма кіравання прыроднымі рэсурсамі ў ЗША. Нават да 98% грошай, атрыманых ад продажу марак, выкарыстоўваецца на пакупку або арэнду тэрыторый у сістеме Нацыянальных прыродных рэфугіюмаў (National Wildlife Refuge system).”
Раней колькасць прададзеных марак на паляванне на качак непасрэдна залежала ад колькасці гэтай групы птушак: іх прадавалі больш у перыяды з большай колькасцю патэнцыйнай здабычы і менш, калі качак станавілася менш. Аднак гэтая карэляцыя перастала існаваць ў 1990-я гг.
“Калі б узровень палявання заставаўся б падобным на той, які быў да 1990-х, амерыканцы павінны былі б купіць на 600 тысяч марак больш кожны год паміж 1995 і 2008 гг. Гэта прывяло да недаатрымання 9 мільёнаў $ у сярэднім штогод, ці агулам за гэты перыяд нават да 126 мільёнаў $. Для аховы прыроды гэта значныя страты, бо яны раўназначныя (набыццю?) 42.495 гектараў водна-балотных угоддзяў.”
Спрабуючы зазірнуць у будучыню, каманда даследчыкаў прадказвае далейшае змяншэнне колькасці паляўнічых у Штатах з-за разнастайных сацыяльных, культурных і эканамічных прычынаў. Такім чынам штогод сума адлічэнняў з продажы ліцензіяў на паляванні, якая магла б ісці на ахову прыроды будзе змяншацца ў сярэднім на 14,3 мільёны $.
Крыніца:
Vrtiska, M, Gammonley, J, Naylor, L, and Raedeke, A: 2013. Economic and Conservation Ramifications from the Decline of Waterfowl Hunters. Wildlife Society Bulletin DOI: 10.1002/wsb.245
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Новые правила ведения охоты — один шаг вперед, два назад?
У Польшчы не будуць страляць качак летам?
Бумажные гуси спасут реальных?
Кому гусь не товарищ
Охотники почти истребили в Беларуси серого гуся
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ