Польшча адказвае перад Еўрапейскім Звязам за студзеньскія палявані на гусей

     Дагэтуль у Заходняй Польшчы (а менавіта ў Заходнепаморскім, Любускім, Ніжнешлёнскім, Вялікапольскім ваяводзтвах) дзейнічаў дазвол паляваць на дзікіх гусей нават у студзені, што яўна парушала Дырэктыву Еўрапейскага Звязу па дзікіх птушках, таму што ў гэты час гусі ўжо аб’ядноўваюцца ў пары.

     Дагэтуль у Заходняй Польшчы (а менавіта ў Заходнепаморскім, Любускім, Ніжнешлёнскім, Вялікапольскім ваяводзтвах) дзейнічаў дазвол паляваць на дзікіх гусей нават у студзені, што яўна парушала Дырэктыву Еўрапейскага Звязу па дзікіх птушках, таму што ў гэты час гусі ўжо аб’ядноўваюцца ў пары.


    Таму 15 траўня 2009г. Еўрапейская камісія пасля аналізу аргументаў бакоў распачала афіцыйнае расследаванне супраць Польшчы. Быў зроблены першы з трох крокаў, каб гэтая краіна адказвала за парушэнне еўрапейскага заканадаўства перад Еўрапейскім Трыбуналам справядлівасці, а менавіта быў дасланы афіцыйны заклік выправіць парушэнне.
     Таму на пры канцы траўня Міністэрства аховы прыроды прадставіла праект зменаў у даты палявання на гусей, так, каб на шэрых гусей можна было паляваць на 2 тыдні менш – да 15 студзеня, але заставіць на ўвесь студзень магчымасць паляваць на белалобых і гусей-гуменніц. Аднак польскія натуралісты і бёдуотчары ў сувязі з гэтай прапановай Мінсітэрства занепакоіліся. Таму што яны сумняюцца, ці ўсе паляўнічыя могуць адрозніць гусей перад выстралам па іх.
    Цяпер на афіцыйны запыт Клуба натуралістаў Галоўны захавальнік прыроды (Główny Konserwator Przyrody) адказаў, што „не лічыць патрэбным зменшыць тэрміны палявання на іншыя віды дзікіх гусей”, таму што  „пад час палявання не страляецца да нераспазнаных цэляў”.  І таму выпадковае застраленне шэрых гусей не будзе магчымым з-таму, што гэта будзе парушаць польскія законы (!).
    Аднак Еўрапейская камісія ўжо адказала, што не прымае прапанаванае Мінсітэрствам выйсце з сітуацыі з дапамогай усталявання розных дат заканчэння палявання на розныя віды гусей. І з-за таго, што тры віды дзікіх гусей выглядаюць падобна адзін да аднаго, ў Заходняй Польшчы дата заканчэння палявання на іх павінна быць той самай.
 

Паводле Klub Przyrodników праз www.Birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
 

На здымку М.Гулінскага – шэрыя гусі на ТВП “Гарадзенская Свіслач”

Comments

 Цікава, якім гэта лічыць паляваннем - зімовым ( яны знаходзяцца на зімоўцы), ці можа ўжо вясновым? А калі Беларусь пачне адказваць, і на якія пытанні і перад кім...?

Паляваньне фармальна зімовае, але мясцовыя прыродаахоўнікі даказалі, што пасля пачатку фармавання параў яно фактычна вясновае - таму і справа, заведзеная супраць Польшчы ЭЗьвязам.

А ў Беларусі трэба дамагацца адказу хаця б перад грамадзкасьцю, бо на 23 тысячы подпісаў супарць вясновага паляваньня на вадаплаўных пакуль нічога афіцыйна не адказана.

АV (госць) - 17.08.2009 - 19:13

Ссылка на образование пар не совсем кооректна, по Директиве Wild Birds запрещена охота на диких птиц во время размножения и во время миграции к местам размножения. Пары у гусей образуются на всю жизнь, когда - неважно, у уток пары образуются в октябре-ноябре, поэтому по этой логике на них охоту надо запретить гораздо раньше. Т.к. гуси начинают размножаться очень рано (у нас в марте-апреле), в январе В Польше вполне возможно начинается передвижение к местам размножения, т.е. миграция, потому охоту в это время по Директиве надо запрещать.

АV (госць) - 17.08.2009 - 19:17

фото красивое, клюв у троих оранжевый и у одного розовый. И такую красоту душат, охотнички. Вчера на Волме нашли застреленную молодую лысуху, отрезаные крылья и голова валялись тут же как и никому ненужная тушка. Все законно... Только кому нужны такие законы? Охотникам? - Сомневаюсь. Кстати сейчас могу читать свои комменты сразу, спасибо, что подправили сайт.