Навукоўцы, якія даследуюць прыбярэжных птушак на захадзе арктычнай часткі Аляскі, нядаўна заўважылі там малога грыцука (Limosa lapponica), які праляцеў ад месца сваёй зімоўкі ў штаце Вікторыя, Аўстралія (і кальцавання там) не менш 12900 км!
“Гэта вельмі незвычайная знаходка і ўражанне – назіраць птушку, якая праляцела некалькі тысяч кіламетраў ад месца свайго выпуску” – сказаў д-р Ст’ів Зэк (Dr Steve Zack) з Wildlife Conservation Society, які і заўважыў птушку.
Ўвосень 2007г. малы грыцук з умоўным імем E7, які стаўся знакамітым дзякуючы свайму папярэдняму вясноваму рэкорднаму безпасадачнаму пералёту, пабіў свой жа рэкорд. У гэты раз пад час міграцыі з месцаў гнездаваньня на Алясцы ў Новую Зэляндыю на месцы зімоўкі. І спадарожнікавая тэлемэтрыя пацвердзіла “усталяваньне” новага выніку.
На працягу сямі месяцаў гэты малы грыцук праляцеў 29.000 км – вяртаючыся з зімоўкі ў Новай Зэляндыі, праз Кітай на Аляску, а зараз назад у Новую Зэляндыю.
Рэкордны безпасадачны пералёт адбываўся на працягу 8 дзён пад час пералёту праз Ціхі акіян на адлегласьць у 11.600 км!
“Малы грыцук ёсьць толькі адным прыкладам сярод сотняў мігрыруючых відаў птушак, якія робяць такія значныя вандроўкі штогод,” – сказаў д-р Вікі Джоўнс (Dr Vicky Jones), супрацоўнік BirdLife па глябальных шляхах міграцый. “Мігрыруючыя птушкі прыпыняюцца ў некалькіх месцах, якія утвараюць ланцугі з традыцыйных прыпынкаў. На іх яны могуць узнавіць свае сілы пад час адпачынку і падсілкавацца, каб потым ляцець далей. Але ў глябальных маштабах такія месцы зьнікаюць або дэградуюць у такой колькасьці, што яны парушаюць гэты жыцьцёва неабходны ланцуг і прыводзяць да зьніжэньня колькасьці многіх мігрыруючых відаў. “
Так, напрыклад, малыя грыцукі пад час сваіх міграцый могуць быць злучаны з 20 краінамі. З 2006 году грыцукі з перадатчыкамі прыпыняліся ў 11 краінах.
Змены, якія нясе з сабой чалавек – асабліва забруджванне і асушэнне – на забалочаных тэрыторыях уздоўж шляхоў міграцыі птушак, паводле апошніх звестак, адказнае за скарачэнне папуляцый многіх водна-балотных відаў птушак па ўсім Свеце.
І ахова такіх кулікоў-падарожнікаў як малы грыцук (ляціць у Арктыку з Аўстраліі) ці вялікі кіркун (з Азіі) ператварылася ў сапраўдны выклік для прыродаахоўных арганізацый.
Малы грыцук вельмі рэдка залятае ў Беларусь пад час міграцый. Першая птушка гэтага віду была акальцаваная ў нашай краіне ў Тураве 17 ліпеня 2007 г.
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
Здымак малых грыцукоў з www.farm1.static.flickr.com
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ