Дзеткі ў абарону куліка-лапатня = Journey of Spoon-billed Sandpiper - VIDEO

Ніжэй прадстаўлены фільм пра тое, як пяцьсот дзетак з 12 мясцовасцяў 8 розных краін (Расіі, Паўднёвай Карэі, Японіі, Кітая, Віетнама, Таіланда, Мьянмы і Бангладэшу), якія выкарыстоўвае ў сваім жыцці – ад месцаў гнездавання да месцаў зімоўкі і прыпынкаў пад час міграцыі кулік-лапацень (Eurynorhynchus pygmeus), стваралі пра яго мульцік. Для гэтага спатрэбілася размаляваць каля 1200 малюнкаў.

Аднак найбольш цікавай часткай фільму можа лічыцца сам мульцік, а таксама спіс УСІХ удзельнікаў анімацыі!

http://youtu.be/DJq4eaoeWIg

 

 

 Кулік-лапацень – адзін з самых нешматлікіх відаў птушак на Зямлі. Ўся яго папуляцыя аценьваецца ў менш, чым 200 пар. Галоўнымі пагрозамі віду застаюцца знішчэнне месцаў адпачынку на шляхах міграцыі і зімоўкі, а таксама адлоў птушак мясцовымі паляўнічымі ў некаторых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. 

 Праект быў арганізаваны Кітайскай праграмай BirdLife International /Hong Kong Bird Watching Society і фундаваны Eric Hosking Trust.

 

 

Comments

 Хм, вельмі цікава, што гэта звестка ўсё ж з'явілася на http://birdwatch.by. Гэта, канешне, вельмі добра, зараз растлумачу, чаму мне гэта падаецца цікавым. Лапацень (вось жа гэтыя русізмы - па-беларуску ж лапата - рыдлёўка) не адносіцца да фауны Беларусі, і усё ж навіна тут з'явілася, хаця, калі у мінулым годзе на сайце СОПР і на change.org была навіна + відэа пра знішчэнне сецямі амурскіх сакалоў-шулёнкаў - тут ні слова аб гэтым не з'явілася (вось яна: http://www.change.org/en-IN/petitions/please-stop-amur-falcon-massacre-in-nagaland-india). Матэрыял з сайту СОПР (не зусім той , але тэма тая ж: http://www.rbcu.ru/news/alert/24276/?sphrase_id=84458) на рускай мове моцным сайту сяго падаўся другасортным, ці як там правільна казаць, і мне прапанавалі перакласці з ангельскай мовы текст на гэту тэму, што быў размешчаны на change.org, бо, маўляў, часу няма, а від замежны. Я гэта так і не зрабіў, бо вывучаў нямецкую, а адкрываць слоўнік за кожным словам паленаваўся. Мне было б прыемна, каб нашу петыцыю па захаванню балот хоць жыхар тэхасу падпісаў, каб подпісаў больш было. Чаму б не дапамагчы захаваць амурскіх шулёнкаў расіянам і іншым людзям, каму не абыякавы лёс гэтага віду? Проста даць інфармацыю ў навінах сайту. Ці трэба пачакаць, пакуль і гэтых птушак стане 200 пар?

 Шаноўны Falcon, мая палітыка як рэдактара сайту найперш у тым, каб змяшчаць такую інфармацыю пра птушак (іх ахову, вывучэнне і назіранні) якую немагчыма ці цяжка знайсці на беларускіх ці расейскамоўных аналагічных сайтах. Калі большасць нашай (патэнцыйнай) аўдыторыі прачытала інфармацыю на іншым сайце, то я не бачу сэнсу выкладваць яе ў нас. Хіба толькі інфармацыя вельмі важная і неабходна яе распаўсюдзіць як мага шырэй. Наконт знішчэння  амурскіх шулёнкаў - індыйская арганізацыя не прасіла, наколькі я памятаю, падпісваць петыцыю. 

Калі ж параўноўваць тую навіну на 2-3 старонкі тэксту і гэтую - ў некалькі сказаў і фільмік, то праца для іх падрыхтоўкі і размяшчэння на сайт непараўнальная. Там трэба было б 2-3 гадзіны, тут - 20 хвілін.

А цяпер наконт замежных моваў - Вы лічыце, што няма вартых увазе нашай аўдыторыі навін на нямецкамоўных сайтах? 

 Павінны быць, але ў полі майго зроку такіх няма. Мне куды больш зручна наведваць руска- ці беларускамоўныя сайты.

Калі ж параўноўваць тую навіну на 2-3 старонкі тэксту і гэтую - ў некалькі сказаў і фільмік, то праца для іх падрыхтоўкі і размяшчэння на сайт непараўнальная. Там трэба было б 2-3 гадзіны, тут - 20 хвілін.

Рускаія як раз і зрабілі на той час навіну на некалькі сказаў, каб было зразумела, пра што гаворка, ды дабавілі спасылку на крыніцу ды фільмік. Я не знайшоў адразу той навіны.

 а мне здаецца чым больш цікавых навін на рускай ці беларускай мове, тым лепш, знайшоў цікавае - падзяліся тутака, няма часу наведваць многа сайтаў. А так як такая магчымасць (дабаўляць навіны)  ёсць у кожнага не трэба пытаць для гэтага дазволу, мы самі ствараем свой сайт.