Пер’е аднаго з паўднёваамерыканскіх відаў птушак было знойдзена выконваючым спецыяльную функцыю рэзанатараў высокачастотных гукаў, дзякуючы якім птушкі прыцягваюць да сябе і сваёй тэрыторыі ўвагу партнёраў.
Навукоўцы вывучалі гукі, якія выдае каральковы манакін (Machaeropterus deliciosus). Доўгі час думалі, што пер’я самца ўтвараюць проста барабанячы гук, аднак цяпер знайшлі, што спецыяльная будова пер’яў выкарыстоўваецца хутчэй для змены танальнасці гукаў.
Артыкул быў апублікаваны ў Proceedings of the Royal Society. Даследчыкам удалося зразумець механізм, які выкарыстоўваюць птушкі. Аказалася, што дзевяць цэнтральных рулявых пер’яў утрымліваюцца разам, у той час як 2 крайніх рулявых маюць павялічаны памер і полыя стрыжні. Калі гэтыя шостыя і сёмыя рулявыя вібрыруюць, іншыя дзевяць рулявых у цэнтры хваста рэзаніруюць як адно цэлае з частатой 1500 Гц і ўтвараюць ноту, падобную на фа-дыез скрыпкі. Крылы таксама ўдзельнічаюць ва ўтварэнні гукаў і ствараюць другі гарманічны тон.
Даследчыкі таксама паказалі, што ўсе пёры могуць натуральным шляхам рэзаніраваць гукі з частатой 1500 Гц, аднак не могуць утвараць гукі, якія былі б чутныя, без адмысловых поласцяў у стрыжнях крайніх падоўжаных рулявых пёраў.
Цалкам артыкул тут: From feathers, a violin
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 15.11.2009 - 23:48
Нешта навіны ў мяне не хочуць
Нешта навіны ў мяне не хочуць рэдагавацца. Спасылка на артыкул тут: From feathers, a violin
Feather - 17.11.2009 - 21:40
До чего удивительна природа,
До чего удивительна природа, и до чего пытливы бывают исследователи! Респект им и уважуха :-)