Планы палепшыць ахову гэтага рэдкага віду драпежных птушак былі агучаны урадам Шатландыі.
Міністарка навакольнага асяроддзя Розэана Канінгхэм (Roseanna Cunningham) распавяла пра шэсць новых спецыяльных ахоўваемых тэрыторый (Special Protection Areas (SPAs)), якія утвараюцца на поўначы і захадзе Шатландыі. Пасля гэтага колькасць SPA тут узрасце да 14.
Але планам ураду актыўна супраціўляюцца кампаніі, якія стаяць за контраверсійнай прапановай пабудовы фермы ветраных электрастанцый у Inverary, Argyll.
Прадстаўнікі кампаній заяўляюць, што ператварэнне такіх вялікіх тэрыторый у SPA на доўгія гады спыніць магчымасць атрымліваць тут ўзнаўляльную энергію.
Фонд Шатландзкая Прыродная спадчына (Scottish Natural Heritage) абвесціў сваю падтрымку лепшай ахове прыроды на гэтых тэрыторыях, што ў сваю чаргу дапаможа шатландзкім арлам-маркутам. Ім пагражае неадпаведнае развіццё і выкарыстанне прыродных тэрыторый, страта месцапражыванняў і турбаванне людзьмі.
Толькі сёлета былі знойдзеныя атручанымі забароненымі для выкарыстання пестыцыдамі два арлы.
Здымак арла-маркута з www.donb.photo.net
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Больш на гэтую тэму:
Найстарэйшы арол знойдзены мёртвым
Турбіны коштам арлоў не будуюць
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ