Турбіны коштам арлоў не будуюць

    План пабудаваць ферму ветракоў для выпрацоўкі электрычнасці быў адкінуты з-за небяспекі для арлоў-маркутоў. Шатландзкае прадстаўніцтва RSPB прывітала гэтае рашэнне Шатландзкага Ўраду. Урад вырашыў, што 14 ветраных турбін кампаніі Stacain, якія яна хацела пабудаваць каля Inveraray у Argyll і Bute могуць сур’ёзна паўплываць на жыццяздольнасць адной з самых прадуктыўных тэрыторый арлоў-маркутоў у Шатландыі.

 

   Гэтыя мясціны традыцыйна вылучаюцца як найлепшыя для мясцовых арлоў і былі прапанаваныя ў якасці ахоўваемай тэрыторыі як Шатландзкая прыродная спадчына (Scottish Natural Heritage).
    Шатландзкае прадстаўніцтва RSPB падтрымлівае праекты па выкарыстанню абнаўляльных крыніц энергіі, аднак толькі там, дзе яны не будуць мець адмоўнага эфекту на дзікую прыроду. Гэтая ж заяўка на ўсталёўку ветракоў не была добра прадуманая, і RSPB Scotland падтрымала пісьмовыя пярэчанні мясцовых жыхароў.
    Эндзі Робінсан (Andy Robinson) супрацоўнік RSPB Scotland па пытаннях аховы прыроды на Argyll і Bute сказаў: “Нам патрэбна больш ветраных электрастанцый, але не коштам знішчэння прыроднага асяроддзя. Мы рады, што разумнае рашэнне было прынятае ў сувязі з неадпаведнымі планамі патэнцыяльна небяспечнага развіцця. Рашэнне аб забароне пабудоваў яшчэ раз падкрэслівае важнасць гэтай тэрыторыі для арлоў-маркутоў”.

Здымак маладога арла-маркута з http://buildyourownbirdhouseplans.com

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую ж тэму на нашым сайце:
Не – энергіі коштам жыцця птушак

У Вялікабрытаніі дэманціравалі турбіны, якія забівалі чаек