? Амерыканская свіцьва (Anas americana) х Свіцьва (A. penelope)

Аўтары Назірання

Дз.Вінчэўскі (фота), Т.Смыкоўская і Ю.Лукашэнка

Дата назірання
Месца Назірання

Рыбгас у в.Каеняўцы, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

1 самец плаваў асобна ад 3 самак крыжанак і 10 ныркоў-сівакоў, часам паблізу іх.

Ад самца амерыканскай свіцьвы меў (невялікае) светла-крэмавага колеру пляму на ілбе (не ярка-жоўтую!) і цёмны верх галавы з доўгай цёмнай палоскай на патыліцы. Цёмны верх быў бачны не заўсёды добра, аднак цёмная палоска ззаду галавы была добра бачная ў трубу на х60.  Ад качкі-свіцьвы - як мінімум цёмна-карычневую шыю і шэрага колеру бок.

Качкі плавалі даволі далёка, таму добрых здымкаў зрабіць не атрымалася.

 

 

Каментары

Думаю, што гэта ўсё ж самец звычайнай, еўраазіяцкай свіцьвы, які пачаў ліняць. У яго у летні убор якраз з цёмна-зялёнай палоскай ззаду галавы, а качкі, крыжанкі, напрыклад, пачынаюць ліньку з галавы. Думаю, што і для свіцьваў гэта таксама так. А што да плямы на ілбе - выцвіла на сонцы, у свіцьваў гэтыя плямы часта не выглядаюць як жоўтыя.

Гэта можна было б прыняць як адно з магчымых тлумачэнняў, калі б светла-крэмавая пляма на лбу і залёнае пер'е на патыліцы і над вокам не былі б аднымі з відавых рысаў самца амерыканскай свіцьвы. Канешне, не дакладна ў такіх памерах і колеры, але ўсё ж...

 

Сёння бачыў на Нёмане самца свіцьвы: пляма на лбу падобнага, светла-крэмавага колеру і памераў, але шыя і галава- як у брачным уборы: ярка чырвона-карычневыя. Ніякіх цёмных плямаў на патыліцы ці над вокам няма. Таму мая ўпэўненасць у тым, што мы адзначылі менавіта гібрыд толькі павялічылася.