Дата назірання
Месца Назірання
Ачышчальныя сажалкі Мазырскага спіртзавода, Гомельская вобласць.
2 самкі
Першая рэгістрацыя для 2015 году!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Ачышчальныя сажалкі Мазырскага спіртзавода, Гомельская вобласць.
2 самкі
Першая рэгістрацыя для 2015 году!
Каментары
Harrier - 30.10.2015 - 19:22
Аказваецца, вакол Мазыра шмат
Аказваецца, вакол Мазыра шмат цікавых для птушак і бёдуотчараў мясцінаў!
svyat08 - 30.10.2015 - 19:32
In reply to Аказваецца, вакол Мазыра шмат by Harrier
Так. Але між тым на
Так. Але між тым на ачышчальных МНПЗ, якія знаходзяцца побач са спіртзаводам пуста (толькі адна чаротніца мабыць зімаваць хоча). Людзі не баяцца забароны рыбалкі, ловяць брудную рыбу і пужаюць магчымыя цікавыя віды.
На ачышчальных спіртзавода іншая карціна - няма людзей і шмат птушак, сярод якіх і дзве прыгажуні.
Лайфер, 203 мой від за ўвесь час і 196 селета. Прыемна)))
Harrier - 30.10.2015 - 19:58
In reply to Так. Але між тым на by svyat08
Віншую з лайферам! А фоткі
Віншую з лайферам! А фоткі ёсць?
svyat08 - 30.10.2015 - 20:06
In reply to Віншую з лайферам! А фоткі by Harrier
Камеру амаль не важу з сабой
Камеру амаль не важу з сабой з-за адсутнасці "доўгага" аб'ектыва.
Назбіраю грошай - будуць і здымкі )))
biot - 03.11.2015 - 18:55
In reply to Камеру амаль не важу з сабой by svyat08
Для такога віда патрэбны
Для такога віда патрэбны фоткі. БАФК хутчэй за ўсе не прапусціць... І мы не верым! )
svyat08 - 03.11.2015 - 20:46
In reply to Для такога віда патрэбны by biot
І як мы раней жылі без гэтых
І як мы раней жылі без гэтых фотакамер, тэлефонаў, інтэрнетаў? :)
Магу толькі абяцаць на будучыню... Будзе аб'ектыў - будуць доказы)))
А пакуль як ёсць, так ёсць.
biot - 04.11.2015 - 00:09
In reply to І як мы раней жылі без гэтых by svyat08
Раней трэба было птушкі
Раней трэба было птушку застрэліць. Сення - сфатаграфаваць. У гэтым уся розніца.
vogelfrei - 03.11.2015 - 21:49
In reply to Для такога віда патрэбны by biot
Андрей выполнил свой долг
Андрей выполнил свой долг перед сообществом - сообщил о редком виде. верить ему или нет - личное дело каждого. я бы обязательно поехал, если бы была возможность.
Harrier - 04.11.2015 - 13:27
In reply to Андрей выполнил свой долг by vogelfrei
Згодны з vogelfrei - для
Згодны з vogelfrei - для чальцоў Клубу200 найперш важна своечасовае паведамленне пра цікавы від, каб у выпадку неабходнасці іншыя мелі б магчымасць яго паглядзець. Афіцыйная ж рэгістрацыя назірання праз БАФК - іншы этап. І тут, канешне, без здымкаў ці відэа цяжка разлічваць на яе зацверджанне. Зразумела, што са здымкамі ўсё прыгажэй і цікавей выглядае, але на жаль, гэта не заўсёды магчыма.
Falcon - 05.11.2015 - 21:24
In reply to Андрей выполнил свой долг by vogelfrei
Падтрымліваю абодвух Андрэяў.
Падтрымліваю абодвух Андрэяў. От ужо дзе Фама Кіцель.
biot - 05.11.2015 - 23:08
In reply to Падтрымліваю абодвух Андрэяў. by Falcon
Трэба больш навуковы падыход!
Трэба больш навуковы падыход! Інакш гэта проста гульня такая: хто пабачыў больш птушак.
vogelfrei - 06.11.2015 - 20:10
In reply to Трэба больш навуковы падыход! by biot
Клуб200 и есть такая игра.
Клуб200 и есть такая игра. или он для чего-то другого создавался?
svyat08 - 06.11.2015 - 23:10
In reply to Трэба больш навуковы падыход! by biot
Калі трэба для навукі -
Калі трэба для навукі - падзялюся ўсім, чым валодаю (калі што, biot, пішы :) для цябе нічога не пашкадую)
А наконт гульні... Не зусім згодны. Напрыклад можна неяк зрабіць каб уся інфа ад бёдвочараў збіралася, неяк апрацоўвалася і выкарыстоўвалася ў навуковых мэтах.
Недзе на ФБ Harrier посціў gif-ку пра дынаміку прылета/адлета нейкай птушкі ў ЗША. Вось яна
http://ebird.org/content/ebird/wp-content/uploads/sites/55/COYE_large.gif
Вось дзеля такога можна і клуб 200 трымаць. Ну канешне пажадана максімальна пазбаўляцца ад магчымых памылак. Тут я падтрымаю Дзяніса і неабходнасць фота/відэа доказаў.
Harrier - 07.11.2015 - 14:00
In reply to Калі трэба для навукі - by svyat08
Канешне, Клуб200 гэта такая
Канешне, Клуб200 гэта такая інтэлектуальная гульня. Але яе вынікі не зусім несур'ёзныя. Па-першае, яна дае магчымасць падтрымліваць і значна павялічваць свае здольнасці да вызначэння птушак. Па другое, атрымліваць цалкам навуковыя (важныя) дадзеныя пра сустрэчы цікавых ды рэдкіх відаў. Таму я б не недацэньваў бы патэнцыял Клубу, тым больш па прыкладзе іншых краін бачна, што яго патэнцыял для папулярызацыі назіранняў даволі магутны. А ёсць і іншыя магчымасці, якія ў нас пакуль не рэалізуюцца па розных прычынах.
Акрамя арніталогіі і астраноміі, наўрацьці ёсць шмат іншых навук, якія могуць пахваліцца зборам сапраўды навуковых дадзеных у вялікім маштабе т. зв. аматарамі - г.зн. людзьмі, якія за гэтую працу (дадзеныя) грошы не атрымліваюць. Чаму б іх не выкарыстоўваць у патрэбным кірунку?
vogelfrei - 07.11.2015 - 14:43
In reply to Канешне, Клуб200 гэта такая by Harrier
тогда остается вопрос, как
тогда остается вопрос, как проверять эти данные на достоверность. сделать фото не всегда возможно по разным причинам, у многих просто нет необходимой техники. получается, что подавляющее большиснтво наблюдений, которые не "подпёрты" авторитетом опытного орнитолога, пойдут в мусорную корзину.
Harrier - 07.11.2015 - 15:22
In reply to тогда остается вопрос, как by vogelfrei
Ну так і будзе. Але лепш, каб
Ну так і будзе. Але лепш, каб нейкія каштоўныя назіранні не трапілі ў навуковы абарот, чым каб несапраўдныя трапілі.
З тэхнікай жа не ўсё так складана.
Проста варта не замыкацца толькі на доўгафокусных аб'ектывах і люстраных камерах, якія і сапраўды далёка не кожны мае і будзе мець. Ёсць digiscoping, які ў дзесяткі разоў таннейшы, а труба і так патрэбна для сур'ёзных назіранняў.
vogelfrei - 07.11.2015 - 16:02
In reply to Ну так і будзе. Але лепш, каб by Harrier
300 долларов - минимальная
300 долларов - минимальная стоимость фотоаппарата, позволяющего делать качесвтенные документальные снимки птиц. при нашей экономической ситуации мало кто готов отдать такие деньги. труба ещё дороже, чем ультразум. к тому же её неудобно использовать за пределами водоёмов. думаю, это не выход.
Harrier - 07.11.2015 - 16:13
In reply to 300 долларов - минимальная by vogelfrei
Трубы бываюць і таннейшыя і
Трубы бываюць і таннейшыя і выкарыстоўваць яе нязручна для здымкаў птушак у палёце (і тое некаторыя могуць). Іншых нязручнасцяў я не ведаю.
vogelfrei - 08.11.2015 - 08:52
In reply to Трубы бываюць і таннейшыя і by Harrier
не представляю себе, как
плохо представляю себе, как и, главное, зачем использовать трубу в лесу. изделие за 200 долларов и дешевле я бы не рекомендовал для наблюдения за птицами.
aistok - 08.11.2015 - 17:33
In reply to не представляю себе, как by vogelfrei
Как использовать трубу в
Как использовать трубу в лесу? Ставите ее на опушке ЛЕСА или на ЛЕСНОЙ просеке и наблюдаете. Зачем? Так учитывают, например, хищных птиц.Странно, что Вы об этом не знали... Если, конечно, у человека представление о лесных наблюдениях сводится только за шмыгающими в ветвях синицами и пеночками, тогда конечно....
vogelfrei - 08.11.2015 - 21:57
In reply to Как использовать трубу в by aistok
опушка леса, просека в лесу,
опушка леса, просека в лесу, поле рядом с лесом, лесное озеро... область применения труб безгранична. спасибо, что просветили.
Harrier - 09.11.2015 - 09:37
In reply to не представляю себе, как by vogelfrei
Не ведаю, колькімі трубамі Вы
Не ведаю, колькімі трубамі Вы карысталіся, каб даваць такія рэкамендацыі. Я, напрыклад, карыстаўся Юконам і Praktica, якія таннейшыя за гэтыя грошы і цалкам выконвалі сваю функцыю. Думаю, што пры неабходнасці можна знайсці значна больш танных мадэляў і працягваць марыць пра Сваровскі ці Кову. Канешне, з дарагімі трубамі параўнаньня няма па якасці, але на тыя грошы, што я заплаціў за іх - цалкам прыстойная оптыка. Трубы выкарыстоўваў у лесе, каб лепш разглядзець птушак і, найперш, зрабіць відэа праз трубу. Маю ў калекцыі каля 300 відаў Заходняй Палеарктыкі на фільміках і падобную колькасць з іншых мясцін, дзе назіраў птушак. Што можа быць лепш для дакументацыі назіранняў?
Да таго ж толькі трубы пасуюць для таго, каб паказваць птушак іншым. Адлегласць да птушкі можа быць тады значна большая, ды і падыйсці і паглядзець праз трубу значна лягчэй, чым спрабаваць знайсці яе самастойна з дапамогай бінокля.
vogelfrei - 09.11.2015 - 13:26
In reply to Не ведаю, колькімі трубамі Вы by Harrier
пользуюсь трубой Levehook за
речь шла о том, как делать качественные документальные снимки птиц. по-прежнему считаю, что у фотопаппарата с зумом 50х и более достойной альтернативы нет, качество будет намного выше, чем при съемке мыльницей через Юкон, а цена - вполне сопоставимой.
AV - 08.11.2015 - 19:42
In reply to тогда остается вопрос, как by vogelfrei
БАФК прымае пакуль што
БАФК прымае пакуль што апісанне назіранняў рэдкасцей, але напрыклад у UK без фотаграфій ніякія назіранні ўжо не прымаюцца. Аўтарэтыт канешне трэба напрацоўваць. Вераць на слова ня толькі арнітолагам, а памыляцца могуць усе. Паспрабуйце батанікам расказаць пра рэдкія расліны, якія вы бачылі раней, але цяпер там яны не растуць))))
AV - 08.11.2015 - 19:50
In reply to Калі трэба для навукі - by svyat08
Андрэй, аналаг амерыканскай
Андрэй, аналаг амерыканскай e-bird - наша florafauna, дзе Вы ўваходзіце ў першую 12ку назіральнікаў. Будзе больш дадзеных, то і гіфкі з прылётам-адлётам зможам зрабіць. Зараз там загружаны ўсе назіранні рэдкасцей за апошнія гадоў 10, якія падаваліся на БАФК. І для атласа птушак адначасова інфармацыя збіраецца.
svyat08 - 08.11.2015 - 22:45
In reply to Андрэй, аналаг амерыканскай by AV
Дзякуй, Аляксандр! Ведаю і
Дзякуй, Аляксандр! Ведаю і рэгулярна карыстаюся гэтай платформай (але пакуль перастаў заносіць свае назіранні, з большага зноў жа з-за адсутнасці здымкаў). Сваімі думкамі наконт працы florafauna я ўжо дзяліўся з некаторымі мадэратарамі і новым каардынатарам збору дадзеных для атласа. Жадаю сайту выключна станоўчага развіцця і новых шматлікіх карыстальнікаў-назіральнікаў. Каб не атрымалася як з жывой вясной і восеньскімі днямі назірання (бо там мы сярод лідараў, а па факту "шмат белых плям на карце").