Дата назірання
Месца Назірання
Пойма р.Свіслач, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці
Сёння змаглі налічыць адчасова 51 птушку. Але дзейнічалі яны больш зладжана (ці так нам падалося) - або сядзелі ўсе разам на правадах (гл. здымкі ТУТ)
і на дарозе пад правадамі, або неяк амаль адначасова пераляталі на сухія дрэвы бліжэй да ракі.
Усю гэтую прыгажосць у дадатак атрымался паказаць у трубу старшыні мясцовага сельсавету.
Па словах М.І.Гулінскага, мін 15 шчурак сядзелі на правадах яшчэ 21.08.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Alexander Erdmann - 20.08.2014 - 14:20
Цiкава, адкуль яны? Гэта
Цiкава, адкуль яны? Гэта залёт ад суседзяу альбо гэта шчуркi з мясцовай (беларускай) колонii?
Harrier - 20.08.2014 - 16:20
In reply to Цiкава, адкуль яны? Гэта by Alexander Erdmann
Думаю, што мясцовыя.
Думаю, што мясцовыя. Трымаюцца тэрыторыі прыкладна ў 1 кв км. Да таго ж муж мясцовай настаўніцы, якой паказалі шчурак, сказаў, што бачыў іх тут і раней гэтым летам.
Заходнія калегі сказалі, што від цяпер на пад'ёме і сустракаецца шмат дзе ў Заходняй Еўропе і Польшчы. У адной толькі Германіі каля 1000 пар! З чым гэта звязана - сказаць цяжка, бо наўрацці толькі з пацяпленнем клімату ў сярэднім на 1 градус. Аднак від надзвычай прыгожы - няхай хоць у яго будзе лепш, чым раней.