Малы лебедзь (Cygnus columbianus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі (фота), Юры Лукашэнка, Мікалай Гулінскі

Дата назірання
Месца Назірання

Поле ў в.Алекшыцы, Бераставіцкі раён Гродзенская вобласць

Сёння пасля снегападу на ўзараным па кукурузе поле акрамя некалькіх клукуноў спачатку адзначыў 1 ad. (хутчэй за ўсё той самы, што бачылі на гэтым жа полі 18.01), а потым і 1 im. малага лебедзя.

Маладая птушка была выразна меншай за клікуноў побач, акрамя гэтага ад таксама маладых клікуноў была цямнейшай і на дзюбе не было жоўтага - хутчэй нейкі светла-фіялетава-ружовы колер замест яго, ў той час як у маладых клікуноў жаўтаватая скура у аснавання дзюбы была выразнай.

Другая рэгістрацыя для 2015 году.

Трэцяя птушка на зімоўцы на Гарадзеншчыне.

Больш здымкаў у лепшай якасці ТУТ

На гэтым здымку абодва малых лебедзя побач:

Каментары

Harrier - 08.02.2015 - 21:40

In reply to by AV

Дзіўна не тое, што малады малы лебедзь - быў жа колькі год таму ў нас у Беражанах таксама зімой, а тое, што разам толькі палова сям'і - адзін дарослы і адзін малы.