Мы ўжо страцілі палову балот і забалочаных месцаў

Амаль палова водна-балотных угоддзяў Зямлі была знішчана за апошняе стагоддзе. Пра гэта кажа справаздача, апублікаваная ў часопісе “Эканоміка экасістэм і біяразнастайнасць” (Economics of Ecosystems and Biodiversity (TEEB). Паводле падлікаў навукоўцаў, з 25 мільёнаў квадратных кіламетраў балот і забалочаных тэрыторый, якія існавалі яшчэ ў 1900 годзе, цяпер засталося толькі 12,8 мільёнаў кв км.

Узровень знішчэнняў розны на розных кантынентах і найбольшы ва Ўсходняй Азіі з сярэдняй хуткасцю ў апошнія гады нават 1,6% у год.


Водна-балотныя ўгоддзя іграюць галоўную ролю ў падтрыманні ўстойлівасці біясферы: яны рэгулююць кругазварот вады, назапашваюць вуглекіслату, з’яўляюцца выдатным буферам ад паводак і штармоў, рэгулююць транспарт асадкавых парод і прымаюць удзел у фармаванні сушы і стабільнасці ўзбярэжжаў.

Дзякуючы сучасным аценкам, яны забяспечваюць цэлы шэраг экасістэмных паслугаў, якія аказваюцца нашмат таннейшымі ў параўнані з тым, што замест іх павінны рабіць людзі калі гэтыя экасістэмы знішчаны або здэградаваныя чалавекам. Прыморскія балоты ў Вялікабрытаніі забяспечваюць нават да 710 тысяч £ на гектар у выглядзе абароны берагу ад мора. У ЗША дэльта ракі Місісіпі штогод эканоміць мясцоваму насельніцтву ад 12 да 47 мільярдаў $ у выглядзе змяншэння магчымых наступстваў ураганаў, паводак і забеспячэння якасці вады і адпачынку.

Як адны з самых біяразнастайных месцаў на планеце, водна-балотныя ўгоддзі падтрымліваюць чвэрць глабальнай біялагічнай прадуктыўнасці (global biological productivity). Аднак негледзячы на сваю значнасць і для біясферы, і для чалавецтва, балоты і забалочаныя тэрыторым працягваюць знішчаць.


"Працягваць “весці бізнес таксама, як і раней” ўжо нельга” – сказаў Нік Дэвідсан (Nick Davidson), генеральны сакратар Рамсарскай канвенцыі. Тая палова водна-балотных угоддзяў, якая яшчэ засталася – гэта той мінімум, які павінен быць захаваны пры любым сценары развіцця чалавецтва.

 

Паводле www.news.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

 

Здымак пашкоджанай балатаходамі паверхні балота Ельня Дзьмітрыя Вінчэўскага

На гэтую тэму:

ЗАХАВАЦЬ БАЛОТЫ НАШМАТ БОЛЬШ ВАЖНА, ЧЫМ ІХ УЗНАВІЦЬ

НАШЫ БАЛОТЫ – АГУЛЬНАЯ БУДУЧЫНЯ

УВИДЕЛА СВЕТ УНИКАЛЬНАЯ КНИГА, ПОСВЯЩЁННАЯ БОЛОТУ ЕЛЬНЯ 

СТО БАЛОТ

 

Comments

Можна гуляцца з лічбамі і нават разлічіць, колькі балот знашчіваецца ў гадзіну і хвіліну. Але гэта застанецца только гульнёй у лічбы. Больш цікава было бы адказаць на пытанне чаму так здараецца. Можа, магчыма было бы выявіць злачынцу, які гэта робіць і навошта ён зніжчвае балоты. А калі злачынца не знойдзецца, што рабіць тады? Здаецца, думаць. І вось тут пачынаецца сапраўная праца. Спадзяюся, і сапраўныя вынікі. Але ці магчыма гэта..?

 Без лічбаў і параўнаньня цяжка зразумець што дакладна адбываецца. Дадаткова такія лічбы даюць магчымасьць прыцягнуць увагу СМІ, а ўжо СМІ - увагу грамадзтва да праблемы і паказаць, што яна існуе не толькі ў Беларусі.

Пакуль не зьменім настаўленьне да гэтага грамадзтва, цяжка разлічваць на тое, што знішчаць балоты - гэта будзе злачынства. Тарфяное ці іншае лобі будзе прапіхваць законы ці расппараджэнні, згодна з якімі гэта будзе легальна. А тады і злачынцаў не будзе, і балот таксама.