Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

На паляваньні

Дакументацыйны здымак.

Cыч-сіпель (Athene noctua)

Сіпач (сіпель).

24 чэрвеня 2011. 8 гадзін 45 хвілін. Пухаўшчына.

Каментары

Паважаны Мікіта, я не бачу адзнакаў пад здымкам. Інфармацыі больш чым дастаткова - дзе, калі, колькі год гняздуецца (3-е калена). Па сутнасьці пытаньня: цяпер у кожнага другога - фоцік, а кожнага пятага - інтэрнэт. Хай жыве спакойна.  

Пад дакументацыйнымі здымкамі не ставяць адзнакаў - часцей за ўсё гэта дакумент знаходкі таго ці іншага рэдкага віду ці незвычайнага захоўваньня жывёл, такія здымкі не маюць мастацкай вартасьці, але маюць навуковую.

Вы, напэўна, пад дакументацынасьцю разумееце нешта сваё.

Ніхто не кажа Вам пісаць назву фермы, дзе ён жыве. Хацелася б больш даведацца пра абставіны сустрэ(ы), эмоцыі, цікавыя моманты і г.д.  А замест назвы сельсавету лепш пакіньце Меншчына - гэтага дастаткова.

 Наконт адзнак. Не ведаю, як ацэньваць дакументацыйныя здымкі, таму адзнак і няма. Звычайна адзнакі пад такімі здымкамі і не ставяцца, бо дакументацыйныя здымкі дакументуюць сустрэчу. І ўсё. Сустрэча цікавая, я, напрыклад, ніколі сычоў-сіпялёў не бачыў. А фотка - нярэзкая, троху перасвечана, можа, знаўцы фатаграфіі яшчэ штосьці дададуць, што я не бачу. Сваю функцыю дак. здымак выканаў. Адзнака - добры дак. здымак.

Паважаны  Harrier, я зьмясьціў папярэдні адказ і магчыма зьняў пытаньні. Ваша ўдакладненьне чамусьці адсутнічала на маім экране. Іншыя падрабязнасьці могуць быць шкоднымі для сіпача. Я не магу апісаць яго месца гнездаваньня. Колькасьць сем'яў - ня больш чым дзьве. Да месца гнездаваньня носяць ежу дзьве птушкі. Трымаюцца асобна. Гнёзды недаступныя - у закрытай прасторы. Мае назіраньні не аказвюць аніякіх турбот для птушак. 

Уладзя (госць) - 23.01.2013 - 00:41

In reply to by Проніч

Дзьмітры і Мікіта, дзякуй за цікавасьць і водгукі. Пры нагодзе, як толькі патраплю ў архіве на здымкі сіпача, штосьці магчыма адбяру для дакументалізма. Нейдзе ёсьць здымак сіпача зь есьцем ў дзюбе, ды ён бракуе якасьцю.

Falcon - 23.01.2013 - 01:44

In reply to by Уладзя (госць)

Каштоўнасць яго як дак. здымка ад невысокай якасці не зменшыцца. Можа, аформілі б назіранні за сычамі у "Назіранні".