Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Насельнікі Ёдкаўскага Вострава. Чаротаўка.

Драздовая чаротаўка (Acrocephalus arundinaceus).

Цнянскае вадасховішча. Ёдкаўскі востраў. 22 чэрвеня 2011. 7.20.

Менск - унікальны горад у многіх адносінах. Няшмат якія гарады Эўропы валодаюць такой сьпеўнай фаyнай.

Каментары

Дзякуй. Хацелася б, Harrier, каб быў унікальны. Пагаджуся, недахопаў, ведама, хапае. Аліж прысутнасьць чаротавак - вялікая адметнасьць. Захаваць бы.

Гэта больш справа экспансіі горада на іншыя тэрыторыі, якія раней былі за яго межамі. Ну і як хутка горад зможа знішчыць тыя кавалкі прыроднага ці напалову прыроднага асяроддзя, якія ў яго трапілі. Будзе трысьнёг і чарот, змогуць заставацца чаротаўкі. Будуць газоны замест ці плітка - чаротаўкі зьнікнуць.

Слушнае меркаваньне. Экспансія празмерная і. нажаль, вынікі яе непрадбачные. Такое месца, як Ёдкаўкі Востраў Цнянскага вадасховішча, павінна мець ахоўны статус.