25 чэрвеня 2011.
Гэты здымак зроблены праз шчыліну між дзьвярыма гаспадарчай пабудовы.
Захаўка была не самая лепшая, і мэта была зусім іншая, тым не меньш мяне парадаваў неспадзяваны госць.
Дапамажыце, к.л., з вызначэньнем.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 17.02.2013 - 21:15
Гэта самка
Гэта самка шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus).
Уладзя (госць) - 22.02.2013 - 22:18
In reply to Гэта самка by Harrier
Падкажыце,к.л., чым адметная
Harrier - 23.02.2013 - 00:16
In reply to Падкажыце,к.л., чым адметная by Уладзя (госць)
Самка амаль у 1,5 разы
Самка амаль у 1,5 разы большая за самца, яе рысачкі сьпераду цела светла-карычневыя, ў самца - чырвонаватыя, ў самца няма белага брыва, якое ёсьць у самкі, шчака ў самца чырвонаватая, ў самкі - карычневатая. Апярэннье зьверху цела таксама розных колераў - самца хутчэй цёмна-шэрае, ў самкі - карычневае.
Уладзя (госць) - 23.02.2013 - 09:06
In reply to Самка амаль у 1,5 разы by Harrier
А ці розняцца белыя адмеціны