Вялікі грычун

Пухаўшчына.

25 верасня 2010, 9.15.

Як  я разумею - гэта чырвонакніжнік.

Ці магчыма штосьці зьмянілася?

Выстаўлена для пэўнасьці ідэнцыі.

Грычун паляваў седзячы на паваленым дубе. Пакідаў дуб, затым ізноў вяртаўся і працягваў паляваньне.

Дуб паваліўся ў 2008 г. Наглядеўся за сваё жыцьцё - паранены спачатку маланкай, потым - чалавекам. Адыж выстаяў напалову апалены волат, і мо год праз 15 зваліўся, не стрываўшы навальнічнага швалу. 

Мінулым, 2012, годам вялікі грычун як быццам сустракаўся ізноў - заўважаны на адлегласьці, і я не пасьпеў належным чынам наблізіцца. Ярка-белы колер дазваляе ўбачыць вялікага грычуна за 300-400 м.  

 

Фотаздымкі

Каментары

Дзякуй. Наконт Палесься Вы трапна пазначылі - гістарычна мы Ігуменскае Палесьсе.

Скажыце, к.л., ці дакладная латынь?

Яшчэ дадам - птушка рэдкая і ёй пасавала 3-я катэгорыя.

Так, лацінская назва правільная і значыць "грычун кат". Але відавая назва (другое слова ў назве) не пазначаюць вялікай літарай, толькі родавую назву = першае слова.