Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:
harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by
Каментары
Harrier - 03.07.2013 - 19:51
Гэта не крумкач, а малады
Гэта не крумкач, а малады грак - звярніце ўвагу на дзюбу - яна зусім не шырокая і не масіўная як павінна быць у крумкача.
Falcon - 04.07.2013 - 01:07
На самай справе дынамічны?
На самай справе дынамічны?
biot - 05.07.2013 - 10:55
In reply to На самай справе дынамічны? by Falcon
На здымку крумкач, а не грак!
На здымку крумкач, а не грак!
Harrier - 05.07.2013 - 17:59
In reply to На здымку крумкач, а не грак! by biot
Для мяне ў такім ракурсе ён
Для мяне ў такім ракурсе ён больш падобны на маладога грака, чым на крумкача. Калі ёсць іншыя здымкі гэтай жа птушкі, з задавальненнем пагляжу і папраўлю назву віду.
biot - 05.07.2013 - 19:57
In reply to Для мяне ў такім ракурсе ён by Harrier
Форма галавы (прыплюснутая) і
Форма галавы (прыплюснутая) і дзюбы (закругленая, шмат пер'еў на надклюўі) крумкачовая , а не граковая. У Collins'e добрыя малюнкі, па якім можна адрозніць птушанят.
Harrier - 05.07.2013 - 21:28
In reply to Форма галавы (прыплюснутая) і by biot
Добра - дзякуй! Вярну першы
Добра - дзякуй! Вярну першы - правільны - варыянт назвы птушкі.
Проніч - 07.07.2013 - 21:08
Спатрэбіўся максімум вытрымкі
Спатрэбіўся максімум вытрымкі - каб пачуць Вашы галасы. Спадзяваўся на Вранову, што загаворыць першай...
Крумкач- безумоўна крумкач! Цікава, что іх тут - цэлая калонія. Месцы гнездаваньня знаходзяцца асобна ад месца пасядзелак (ландшафт розны, месцы аддалены больш 500 м). Паводзяць сябе сьціпла, разважліва. На гэтым здымку - толькі адна з птушкаак. Мала, што дзюба выразная, дык голас хрыплы... і многа чаго іншага. Ёсьць два запісы й вельмі цікавыя: іх можна разглядаць, як дыялог "развагі пра жыцьцё" (па танальнасьці) і як маналог "апраўданьне грэшняга чалавека". У апошнім выпадку, чамусьці непакоіла думка - з чаго раптам такое пакаеньне ад птушкі?.. Зазвычай, крумкачы паводзяць сябе вельмі асьцярожна. Тым разам пашэнціла, падпусьцілі дастаткова блізка, нават дазволілі азьняць тры фільмы. Гракі вельмі рэдкія на Ёдкаўскім Востраве, можна пабачыць іх адно раньняй вясною, пад час недахопу ежы. Гнёзды й подаўна не будуюць.