Дакументацыйны здымак.
Удод (Upupa epops).
Блужанскі с/с, Пухаўшчына. 17 ліпеня 2010.
2010 год падарыў многа песенных, цікавых і уражлівых сустрэч з птахамі. Адзін момант на гэтым здымку.
То быў час, калі наўкола прыблізна чвэрць пасяўной плошчы заставалася пад парам. Сёньня яна поўнасьцю пад ворывам. Вядзецца інтэнсіўная хімічная апрацоўка глебы - празмерная і не разумная, на мой погляд. Да таго ж зямля пры с/г фермах, якая была пакрыта зарасьнікамі ў чалавечы рост, апрацавана пад нож (санітарная апрацоўка прылеглых плошчаў шляхам пакосу). Як вынік, папуляцыя птушкі году істотна зьменьшылася.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 08.08.2013 - 17:08
Птушка наздвычай прыгожая.
Птушка наздвычай прыгожая. Падобна, што сядзела на агароджы кароўніка?
І высновы Вашы ў многім правільныя. Аднак у дадатак да шкоднай дзейнасці людзей тут, хутчэй за ўсё дадалася адмоўная сітуацыя на месцах зімоўкі.
Уладзя (госць) - 08.08.2013 - 18:20
In reply to Птушка наздвычай прыгожая. by Harrier
Не магу пагадзіцца - гэта
Проніч - 08.08.2013 - 18:28
Што да месцаў зімоўкі,
Што да месцаў зімоўкі, абсалютна падзяляю тлумачэньне.
Harrier - 08.08.2013 - 19:57
In reply to Што да месцаў зімоўкі, by Проніч
Шаноўны Ўладзя! Ў Галерэі не
Шаноўны Ўладзя!
Ў Галерэі не можа быць нярэзкіх здымкаў апроч Дакументацыйных. А да пошніх могуць адносіцца здымкі рэдкіх і цікавых птушак ці рэдкія ці цікавыя паводзіны нават звычайных відаў.