Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сокал-дрымлюк на Свіслачы

 Дакументацыйныя здымкі і відэа

Самка сокала-дрымлюіка (Falco columbarius) imm. (?),  спачатку палявала над водасховішчам з кулікамі, а потым сядзела і пералятала з адной вяршаліны сухіх дрэваў на іншыя на беразе р.Свіслач у Гродзенскім раёне, 15-09-2013, digiscoping

З уражанняў аб афарбоўцы: васкавіца вакол дзюбы блакітная, ногі - жоўтыя. Чорныя плямы на грудзі і жываце падаліся аднаабразна вялікімі, выцягнутымі і практычна злучаліся ў няроўныя лініі. На патыліцы была светлая пляма, "вусы" выразныя, не шырокія, бакенбард не даходзіў да шыі. Хвост кароткі, крылы карацейшыя і выразна не даходзяць да канца хваста.

Была намі памылкова прынятая за вялікага сокала (падарожніка або балабана). Дзякуй усім, хто дапамог у вызначэнні.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

  http://youtu.be/ttKjQz-0hBw

 

 http://youtu.be/lBqq1yVZH4I

 

 Сілуэты здалёк:

 

Каментары

очень кругленький и компактный, если большой сокол, то самец сапсана молодой, сложенные крылья не всегда доходят до конца хвоста, см. второе фото здесь:

 http://birdsvoices.net/semejstvo-sokolinye-37/video-sapsan-167

 скорее всего все же это молодая самка дербника, очень уж верткий и мелковатый сокол. Посмотрите как его вес воздействует на ветки. Самцы сапсана весят от 400 г, а самки дербника - 160-300. В поле я его не видел, но в поле все относительно, несколько коллег тоже склоняются к дербнику.

 Так, меркаванні падзяліліся паміж падарожнікам і дрымлюком. Але мы ў полі (я адмыслова перапытваў Сяргея С.) ні секунды не сумняваліся, што гэта вялікі сокал -  спачатку ён праляцеў над намі, а потым даволі доўга (але далёка) сядзеў на дрэвах у ракі. 

Раз ёсць сумненні ў вызначэнні, я выдаліў рэгістрацыю з назіранняў Клубу200.