Дакументацыйныя здымкі і відэа
Самка сокала-дрымлюіка (Falco columbarius) imm. (?), спачатку палявала над водасховішчам з кулікамі, а потым сядзела і пералятала з адной вяршаліны сухіх дрэваў на іншыя на беразе р.Свіслач у Гродзенскім раёне, 15-09-2013, digiscoping
З уражанняў аб афарбоўцы: васкавіца вакол дзюбы блакітная, ногі - жоўтыя. Чорныя плямы на грудзі і жываце падаліся аднаабразна вялікімі, выцягнутымі і практычна злучаліся ў няроўныя лініі. На патыліцы была светлая пляма, "вусы" выразныя, не шырокія, бакенбард не даходзіў да шыі. Хвост кароткі, крылы карацейшыя і выразна не даходзяць да канца хваста.
Была намі памылкова прынятая за вялікага сокала (падарожніка або балабана). Дзякуй усім, хто дапамог у вызначэнні.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
http://youtu.be/ttKjQz-0hBw
Сілуэты здалёк:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 16.09.2013 - 02:24
очень кругленький и
очень кругленький и компактный, если большой сокол, то самец сапсана молодой, сложенные крылья не всегда доходят до конца хвоста, см. второе фото здесь:
http://birdsvoices.net/semejstvo-sokolinye-37/video-sapsan-167
AV - 16.09.2013 - 23:42
скорее всего все же это
скорее всего все же это молодая самка дербника, очень уж верткий и мелковатый сокол. Посмотрите как его вес воздействует на ветки. Самцы сапсана весят от 400 г, а самки дербника - 160-300. В поле я его не видел, но в поле все относительно, несколько коллег тоже склоняются к дербнику.
Harrier - 17.09.2013 - 16:47
In reply to скорее всего все же это by AV
Так, меркаванні падзяліліся
Так, меркаванні падзяліліся паміж падарожнікам і дрымлюком. Але мы ў полі (я адмыслова перапытваў Сяргея С.) ні секунды не сумняваліся, што гэта вялікі сокал - спачатку ён праляцеў над намі, а потым даволі доўга (але далёка) сядзеў на дрэвах у ракі.
Раз ёсць сумненні ў вызначэнні, я выдаліў рэгістрацыю з назіранняў Клубу200.
biot1 (госць) - 17.09.2013 - 22:45
In reply to Так, меркаванні падзяліліся by Harrier
Па фатаздымках я б прызнаў у