Самка балотнага луня на паляваньні.
Блужанскі с/с, Пухаўшчына, 5 верасьня 2013.
Гэтым годам пашчасьціла назіраць за балотнымі лунямі. За манерай паляваньня санцоў і самак. Выбраў пастухоўскую будку ў якасьці захаўкі. Днямі, ранкам, па 2-3 гадзіны запар чакаў бліжніх падлётаў. І ўсё ж - здымкі дальнія, што зблізку - ня вельмі выразна. Мяркую, што пад гэтым здымкам хтосьці мне падлумачыць ці зробіць адпаведную спасылку, каб даведацца
Ці ёсьць у птушак вушы?
Зараней удзячны.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 19.10.2013 - 21:28
Птушка выглядае зацёмнай для
Уладзя (госць) - 20.10.2013 - 04:53
In reply to Птушка выглядае зацёмнай для by Harrier
Дзякуй, Harrier. Так сапраўды
Harrier - 21.10.2013 - 22:18
In reply to Дзякуй, Harrier. Так сапраўды by Уладзя (госць)
Вушныя адтуліны не могуць
Вушныя адтуліны не могуць быць добра бачныя на здымках, бо ў птушак прыкрытыя пёрамі. Калі Вы пішаце пра тваравы дыск, то птушка, напэўна, можа змяняць палажэнне пёраў у ім таксама як і ў іншых месцах - ёсць мышцы там, дзе знаходзяца ачыны пёраў пад скурай, яны і рухаюць пёры - уздымаюць ці апускаюць. Частоты, якія ўспрымаюць птушкі, напэўна, залежаць ад таксону і нават віду, але агулам іх дыяпазон большы, чым у нас. Пішуць пра адрозненне птушкамі гукаў з частотамі ад 2-5 да 20000 Гц і нават ультрагукаў.
Проніч - 24.10.2013 - 19:20
In reply to Вушныя адтуліны не могуць by Harrier
Якую функцыю выконваюць
Якую функцыю выконваюць уздыбленыя пёры? Мяркую падобнае назіраньне і дакументацыйны шэраг здымкаў заслугоўваюць публікацыі. Парайце, к.л., які навуковы часопіс можа надрукаваць матэрыялы такога назіраньня і аўтарскае тлумачэньне, дасланае не арнітолагам, а фізікам? Прыкладаў уздымання пёраў зашмат, асабліва на галаве, адыж у дадзеным выпадку ён вельмі выразна-функцыянальны. Дзякуй за прафесійны кантакт, Harrier.
Harrier - 24.10.2013 - 22:42
In reply to Якую функцыю выконваюць by Проніч
Не думаю, што фізічнае
Не думаю, што фізічнае тлумачэнне гэтага цікавае ў адрыве ад біялагічнага сэнсу.
Паглядзіце здымак, як малады балотны лунь палюе на дарослага самца бажана:
http://www.birdguides.com/iris/pictures.asp?v=1&f=413579
Уладзя (госць) - 25.10.2013 - 09:15
In reply to Не думаю, што фізічнае by Harrier
Дасланае фізікам, не азначае