Менск. Цнянскае водасховішча, пляж. 1 кастрычніка 2013.
Каўкі – вельмі цікавыя птушкі па розных прычынах.
Па-першае, больш выразных, прыгожых і цярпялівах вачэй вы не пабачыце ніўводнай іншай птушкі.
Па-другае, адметнасьць "гаворкі" вас прывабіць, быццам два, ці больш, цікавых чалавекі знаходзіцца побач з вамі.
Па-трэцяе, калі даводзіцца высьвятляць адносіны з абідчыкам, каўкі паводзяць сябе больш, чым выразна. Справа можа зайсьці да качаньня па зямлі, аліж ладныя памеры птушак і махі крылаў хаваюць і зьмякчаюць беспардонныя памкненьні. (Ня так лёгка дацягнуцца да каршэня абідчыка.) Да рэчы, усё гэта адбываецца як калектыўнае відовішча, і, ведама, з парадамі яго ўдзельнікаў. Лямант - яшчэ той! Усе лезуць паглядзець, ажно нахіляюць галовы.
Нарэшце, апошняе, што хацелася падкрэсьліць - каўкі адмысловыя будаўнікі. Будуюць надоўга і ўтульна, у закрытай прасторы. На галаву дождж не капае, зьнізу - цела не халадзея. Няма неабходнасьці апісваць гняздо кавак, бо большасьці яно вядома. Адыж ня кожны ведае, што яно мае асобую назву - каўна.
Каўны не будуюцца паасобку: хоць адзін, аліж сусед павінен быць. Павінна быць і простая сьцежка да суседа... Й многае іншае...
У межах горада і яго частак каўкі ствараюць свой уласны город. Тое, што давялося мне назіраць на Цнянскім вадасховішчы, сведчыць, што такі горад часам дружна пакідаецца імі... Каўны застаюцца пустымі.
І мы можам стаць сьведкамі птушынага кірмашу. Якія яго мэты, я не пасьмелюся выказваць сваё меркаваньне. Магчыма штосьці падкажуць кожнаму з вас пададзеныя тут здымкі.
Пасьпяховага прагляду.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 02.11.2013 - 22:10
Дзякуй - цікава і ярка
Дзякуй - цікава і ярка напісана. Ну і за новае для мяне слова-тэрмін "каўны" ўдзячны.
Пазаўчора я назіраў за падобнымі "разборкамі" варон на схіле пад т.зв. новым замкам. Дзве вароны скатваліся ўніз, час ад часу дзюбаючы адна адну і біючыся крыламі - нешта не падзялілі. Літаральна ў секунды вакол іх сабралася шумная кампанія, якая з крыкамі сядзела, нагадваючы кола падлеткаў вакол двух забіяк. Аднак бетонная падпорка схілу скончылася - з яе вароны маглі б зваліцца, скончыліся і разборкі-канфлікт. Даволі хутка ўсе разляцеліся і хзаняліся сваімі справамі. Я стаяў і дзівіўся - наколькі гэта нагадвала (каля)школьнае жыццё ў мае гады.
Проніч - 02.11.2013 - 23:17
In reply to Дзякуй - цікава і ярка by Harrier
Трапнае параўнаньне! Таксама
Трапнае параўнаньне! Таксама хацелася напісаць пра плойму падлеткаў й двух забіякаў. Трэба ж -аднолькавыя асацыяцыі; хто б мог падумаць?.. Падалося: а людзі, а птушкі - зашмат падабенства...
Назіраў такую карціну сёньня ранкам, калі ехаў на працу. Адбывалася ўсё побач з аўтобусным прыпынкам. Паспрабаваў падыйсьці й прыгледзецца. Каўкі перабраліся на каштан. Долу засталася адна. Паглядзела, дзе абідчыца. І падалася да яе на дрэва, каб працягнуць разборкі... Нарэшце, усе спалохаліся мяне - замнага праявіў цікавасьці.
Вяртаюся да ілюстрацый. Як Вы мяркуеце, якая мэта такіх кірмашоў? Вельмі цікава. Я неяк не знаходжу выразнага тлумачэньня.
Harrier - 02.11.2013 - 23:21
In reply to Трапнае параўнаньне! Таксама by Проніч
Звычайна пішуць пра
Звычайна пішуць пра ўзмацненне сацыяльных сувязяў у групе. А яны могуць быць разнастайныя. Напрыклад, сфармаваныя пары правяраюць адзін аднаго ці маладыя (а можа і тыя птушкі, якія страцілі партнёра па розных прычынах) шукаюць сабе пару.
Проніч - 02.11.2013 - 23:31
In reply to Звычайна пішуць пра by Harrier
Вы - спрактыкаваны чалавек, і
Вы - спрактыкаваны чалавек, і можаце патлумачыць, які ўзрост птушак на здымках. Некаторые здымкі прыдатны для такога прагляду. Верагодна, павінны быць птушкі першага, гэтага, году. Калі гэта так, дык пытаньне набывае больш празрыстую афарбоўку.
Harrier - 02.11.2013 - 23:47
In reply to Вы - спрактыкаваны чалавек, і by Проніч
Я, на жаль, не займаўся
Я, на жаль, не займаўся вывучэннем кавак. Пра гэта і многае іншае можна спытаць Святлану Вранаву, якая вывучала іх у Чэхіі.
Harrier - 03.11.2013 - 00:10
In reply to Я, на жаль, не займаўся by Harrier
Svetlana: vyznačyc uzrost
Svetlana: vyznačyc uzrost ptušak pa takim fotam, niemahčyma (tam ža tolki kolar piorau važny - ci jany calkam čornyja, ci chutčej karyčnievyja... - a heta na fotach nia bačna).
Pary mohuc rabic užo ptuški u pieršym hodzie žyccja, choc hnjazdujuc jany z bolšasci tolki u trecim hodzie.Проніч - 03.11.2013 - 00:18
In reply to Я, на жаль, не займаўся by Harrier
Вітаю, Вас Сьвятлана. Буду
Вітаю, Вас Сьвятлана. Буду зараней удзячны, калі знойдзеце магчымасьць патлумачыць нагоду ўтварэньня такіх вялікіх калоній кавак і іх актыўнасьць восеньню.
Проніч - 03.11.2013 - 00:48
In reply to Вітаю, Вас Сьвятлана. Буду by Проніч
Зразумела, Сьвятлана. Вялікі
Зразумела, Сьвятлана. Вялікі дзякуй.
svetlana vranova - 03.11.2013 - 04:59
In reply to Зразумела, Сьвятлана. Вялікі by Проніч
A moža heta pieraliotnyja
A moža heta pieraliotnyja ptuški? Jany ž migrujuc. Vašyja dy rasejskija kauki zimujuc u Polščy, u Čechii... Mahčyma, što jany u darozie da nas :-) A u vas napeuna zimujuc kauki bolš paunočnyja. Tamu, mahčyma, heta ptuški, jakija da vas pryljaceli zimavac.
U nas takija čarody kavak dy hrakou zimoj calkam narmalnyja. Jany pryljatajuc zimavac i trymajucca u vialikich čarodach. Razam charčujucca, razam ljatajuc, razam načujuc... Ja dumala, što u vas heta narmalna sustrakaiecca?
Проніч - 03.11.2013 - 09:55
In reply to A moža heta pieraliotnyja by svetlana vranova
Так, Сьвятлана, сустракаецца
Так, Сьвятлана, сустракаецца нармальна. Хацелася б больш ведаць.
Такім чынам, міграцыя - гэта галоўны матыў для ўтварэньня такіх калоній. Пастрабую па магчымасьці прасачыць, ці затрымаюцца тут птушкі. Калі паўночныя - дык Менск іх сагрэе, і ёсьць нагода тут затрымацца. Ведама гарады-каўны, уласны прытулак, ім таксама спатрэбіцца (?) - не выпадае перачакаць зіму на пляжы.
Зьвярніце, калі ласка, увагу на два дадатковыя здымкі ў "Галярэі". Яны, магчыма, штосьці дазволяць сказаць пра ўзрост птушак.