Моевка Rissa tridactyla ???

 Недавно вернулась из поездки на оз.Лукомльское, где удалось понаблюдать два новых для себя вида - плосконосого плавунчика и морянку. 

По возвращении пересмотрела фотографии. На них среди стаи озерных чаек оказалась птица ну очень похожая на моевку Rissa tridactyla. Птицы сидели на бетонной дамбе из блоков, возвышающихся среди канала. В бинокль чаек долго не разглядывала - ничего особенного в глаза не бросалось. 07.11.2013, оз. Лукомльское, Чашникский р-н Витебской обл.


 

Каментары

 Віншую - сапраўды, маладая трохпалая чайка!

Я таксама, напэўна, нешта адчуваў, бо хвіліны 2 разглядваў тых чаек у бінокль, але нічога дзіўнага не заўважыў - ўсе былі (ці падаліся?) маладымі рыбачкамі. А вось здымак не зрабіў.

Здымак зрабіў Максім, можа на ім таксама трохпалая?

 Тыя ж пачуцці, правяла біноклем - мо дзе кольцы ёсць. Калі плывунчык адляцеў ад возера ў бок канала, я пайшла туды на ўсялякі выпадак глянуць, а хлопцы засталіся на беразе возера з трубамі - маранку і іншых птушак выглядалі. А тут якраз сонейка выглянула. Добра што я зрабіла для  парадку здымак чаек. 

З Максам звязалася, кажа, што ў яго на фота такой птушкі няма.

 Значыць там мы яе не бачылі.

Але існуе іншая магчымасць, якую можа праверыць Віталь. На вялікай сажалцы рыбгасу трымаліся даволі далёка ад нашага берагу 2 невялікія чайкі, якіх мы вызначылі як малых. А яны ж - глянуў цяпер пасля заўвагі АВ - і сапраўды вельмі падобныя на трохпалых. Можа там лёталі не малыя, а трохпалыя?