Кальцаваны крыжадзюб Дадатак

Мая чарговая прагулка па батанічнаму саду была пасьпяховай дзякуючы Ірыне (Сірэне) і яе калегу.

Прызнаюся, сустрэліся мы выпадкава, а развіталіся як добрыя знаёмыя. З серыі здымкаў крыжадзюбаў адзін мае асаблівую цікавасьць - на ім кальцаваная самка. Нажаль здымак занадта дальні. Тым не меньш, магчыма штосьці карыснае зь яго можнга прыдбаць, таму з адрозьненьнямі ён змешаны пад гэтай кароткай інфармацыяй.

Каментары

Мае спробы беспасьпяховыя. Арыгінал адкрыты для публікі. Аліж сёньня я выкарыстаў ліміт часу для свайго хоббі. Адзінае, што дазвольнае - гэта кароткія рэмаркі. Хто зацікаўлены - рабіце прапановы  аб спосабе перасылкі. Пры першай нагодзе, пераадрасую.  

Ці існуе пералік арганізацый, асоб-аматараў, якія рабілі кальцаваньне крыжадзюбаў?
У дадзеным выпадку, падаецца, што надпіс двухрадковы. Магчыма, што літара ў другім, ніжнім, радку O ці V. У верхнім - O ці лічба 9.

 Зразумела, што нават калі б быў такі пералік, гэта б нічога нам не дала. Бо мы не ведаем анічога, што можа звузіць наш пошук у падобным пераліку.

Максім К. - гэта той, хто назірае ў свой абедзены перапынак за крыжадзюбамі разам з Ірынай С.

Цікава атрымалася! Нават з кальцом птушка папалася.

Наконт крыжадзюбаў вядома, што за апошні месяц у ботсадзе іх кальцаваў Андрэй Драгун. Заўтра патэлефаную яму, запытаюся больш дакладную лічбу закальцаваных птушак (здаецца, больша за 20) і якія лічбы былі на тых яго кольцах.

Кальцо гэтае быццам выглядае не старым. Можа гэта адна з тых птушак. Трэба паспрабаваць атрымаць больш інфармацыі.

Уладзімір, ці не маглі б Вы даслаць мне фотаздымак з кальцом, ці кавалак фота? Я б паспрабавала са свайго боку нешта прачытаць на ім. s.irina@tut.by

Sirena - 19.11.2013 - 12:51

In reply to by Ананім (госць)

Не поняла последнего утверждения насчет смысла... Если в чем-то не уверен на 100%, смысл получения дополнительной информации всегда остается. И новая информация не может не быть интересной. У воробьиных кольца не сильно стираются со временем, поэтому уверенно говорить, что они новые, можно лишь в вероятностной форме. 

 Клесты были окольцованы кольцами JA 4060 - JA 4088.

1 ряд верхний: буквы, цифры - JA 0000

2 ряд мелкими буквами слабо заметно: inst.zool.minsk

3 ряд нижний: BELARUS

 

Ірына, любы здымак на сайце Вы можаце скапіраваць сабе на кампутар. Я даслаў галоўны новым спосабам, папярэдзіце, калі патрапіў да вас.

Пры новай сустрэчы пагутарым, прыхвачу флешку. Кальцо беларускае V - гэта, мяркую, U. Падзяляю вашу пазіцыю на конт дакладнай інфармацыі, на ёй трымаецца навука. Кожны штрых штосьці дадае малюнку. Так і тут - мы ведаем, што акальцаваные крыжадзюбы застаюцца ва ўласным анклаве, што зусім не травіяльна. Мая цікавасьць да іх застаецца. Да сустрэчы. Буду ў БС пры першай нагодзе, нягледзячы на пагоду. З павагай Уладзя. Прывітаньне Максіму.