18 траўня 2014. Блужанскі с/с, Пухаўшчына.
У слове падкаменка адчуваецца семантычная сувязь з будоўляй, будаўнікамі. І не дарэмна, бо менавіта падкаменкі ўмела знаходзяць сховы сярод пазбаўленых ужытку абломкаў сьценаў, бятонных блокаў, а таксама пасярод каменьня і цэглы - усё гэта прывабныя месцы для іх гнёздаў. Цяперашняй вясной такія блокі хутка прагрэліся, што спрыяла раньнім вывадкам. Тры здымкі гэтага назіраньня паказваюць, як папераменна самец ды самка кормяць сваіх дзетак. Каб адвесьці маю цікавасьць, птушкі спрабуюць прывабіць мяне ў зусім іншы бок, таму хаваюцца ў траве. Дзе б не былі - у рэшце рэшт, яны вяртаюцца да адтуліны ў бятоннай пліце, да т.з."галасавіка". Туды не трапляе вада нават у навальніцу.
Месьціцца гняздо пасярод груды будаўнічых адыходаў, што побач з адноўленымі будынкамі калгаснай фермы. Кожны дзень побач з грудай праганяюць статкі кароў пастухі. Бойкае месца - не перашкода.
Пакідаючы месца сховы, ня лішнім будзе й азірнуцца.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 19.05.2014 - 22:28
Цікавае месца і назіранне.
Цікавае месца і назіранне. Мне падкаменка больш падабаецца, чым расейская назва "каменка".
Yavorets T - 19.05.2014 - 22:41
In reply to Цікавае месца і назіранне. by Harrier
Сапраўды цікава, дзякуй.
Сапраўды цікава, дзякуй.
Проніч - 01.06.2014 - 18:12
Падкаменкі сталеюць на вачах.
Падкаменкі сталеюць на вачах. 26 чэрвеня 2014 матуля дазваляла ім гуляць на пліце. Чаго толькі можна было не пабачыць - і махі крыламі, і скокі, і падарожжы за метр ад уваходу ў лабірынт-галасьнік. Ежа, якую прыносіла матуля, надавалася проста ў рот...
aistok - 01.06.2014 - 21:19
In reply to Падкаменкі сталеюць на вачах. by Проніч
26 чэрвеня яны ўжо лётаць
26 чэрвеня яны ўжо лётаць будуць як дарослыя...
Проніч - 01.06.2014 - 22:39
In reply to 26 чэрвеня яны ўжо лётаць by aistok
Тут памылка. Павінна быць 26
Тут памылка. Павінна быць 26 траўня.