Добра вядома, што нават насеннеядныя віды вераб'іных птушак стараюцца выкарміць птушанят мяшанкай з бесхрыбетных. Спачатку з вусеняў, чарвякоў ды павукоў (з мяккімі покрывамі), а потым можна і жукамі ды дробнымі малюскамі. Што тады казаць пра тыя віды, якія спецыялізуюцца на харчаванні бесхрыбетнымі ўвесь час!
Гэтая трысняговая чаротаўка (Acrocephalus scirpaceus) набрала цэлую дзюбу тлі, каб пакарміць сваіх малых добрай порцыяй жывёльнага бялку і незаменнымі амінакіслотамі, якія не сустракаюцца ў бялках расліннага паходжання.
04-07-2015, Гарадзеншчына.
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 02.09.2015 - 12:42
Заўсёды здзіўляла як птушкі
Заўсёды здзіўляла як птушкі не толькі могуць утрымаць такую колькасць дробнай ежы, але і тое, як яны могуць яе такім чынам збіраць усё больш і больш.
Apus - 02.09.2015 - 21:13
І напэўна вельмі салодкая.
І напэўна вельмі салодкая.