6 траўня 2016. Пухаўшчына.
Дальні здымак жураўлінага вясельля. Аспрэчваньне права на сям'ю працягвалася і раніцой наступнага дня. Адбывалася гэта дастаткова намяркоўна - час ад часу мацнейшы адганяў слабейшага. Цікава, што самка працягвала настойліва набліжацца да слабейшага, нават калі ён аддаляўся і за 100 м - на тое яно й птушынае вясельле. Параўнальна нядаўна засеянае пшанічнае поле давала магчымасьць падсілкаваца.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 12.05.2016 - 18:19
Цікавае назіранне, але гэта…
Цікавае назіранне, але гэта не вяселле. Параванне ў журавоў адбываецца яшчэ пад час зімоўкі, прычым трымацца яны там могуць разам з птушанятамі з мінулага сезону. Таму вяселле пачынаецца адразу пасля прылёту на гнездавыя тэрыторыі і гэта пачатак сакавіка ці яго першая палова. Цяпер ужо вылупляюцца малыя ў такіх гняздуючых птушак.
Як ва ўсіх вялікіх птушак, гняздуюць журавы толькі на 3-6 год жыцця, таму ёсць і маладыя, негняздуючыя птушкі, якія звычайна трымаюцца ў групах і групках, трэніруюцца ладзіць вяселле і займаюцца іншымі справамі. Такая групка і на здымку.
Проніч - 12.05.2016 - 19:02
In reply to Цікавае назіранне, але гэта… by Harrier
Вы маеце рацыю. Дзякуй.
Вы маеце рацыю. Дзякуй.
виктор козловский (госць) - 12.05.2016 - 20:34
Загнездились они необычайно…
Загнездились они необычайно рано, где-то 24 марта.Пятого мая наблюдал вместе с родителями десятидневного птенца.При насиживании кладки на болоте температура опускалась до -10.
Harrier - 12.05.2016 - 21:57
In reply to Загнездились они необычайно… by виктор козловский (госць)
Дзякуй, у нас і на поўдні…
Дзякуй, у нас і на поўдні сёлета ўсё магло быць і яшчэ раней.
araty - 12.05.2016 - 22:45
У мяне на балоце журавы…
У мяне на балоце журавы займаліся каханнем на Каталіцкі Вялікдзень. Гэта здаецца было 3 красавіка. І на агародзе таксама тады хадзілі парай. Яшчэ сядзяць на гнёздах!?
Harrier - 12.05.2016 - 23:23
In reply to У мяне на балоце журавы… by araty
Можа быць позна гняздуючая…
Можа быць позна гняздуючая пара - як на другім гняздзе ў пустальгі ў Брэсце, - а можа і негняздуючая зусім.
Тое, што спарваліся можа нічога не значыць акармя трэніроўкі і падтрымкі сацыяльных сувязяў)