Не паблытайце, як я: гэта не касматаногі канюх, а светлы канюх-мышалоў

У Беларусі працягваецца (ці хутчэй заканчваецца) лета.

Але птушкі з тундры даўно ляцяць праз нашу краіну на будучыя месцы зімоўкі. Ў асноўным, гэта розныя віды кулікоў. І зімаваць яны будуць не ў нас.

Але ёсць тыя птушкі тундры, якія застануцца з намі на зіму і нават на палову вясны як мінімум. Яны звычайна прылятаюць да нас увосень.

Сярод іх і касматаногія канюхі (Buteo lagopus).Яны падобны да "нашых" канюхоў-мышаловаў, але звычайна нашмат больш светлыя і на згібе крыла знізу маюць выразную і параўнальна вялікую чорную пляму. Як аказалася пасля абмерквання з калегамі з Польшчы, Украіны і Расіі, на здымку менавіта светлы канюх-мышалоў (B.buteo), а не касматаногі з-за светлых плячэй, якія добра бачныя на наступных здымках.

У касматаногіх канюхоў крылы зверху павінны быць аднастайна цёмныя.

касматаногі канюх ляціць

 

касматаногі і канюх-мышалоў побач

касматаногі і канюх-мышалоў побач

 

касматаногі канюх

 

касматаногі канюх

 

Кропка назірання

Не паблытайце, як я: гэта не касматаногі канюх, а светлы канюх-мышалоў

Каментары

Калегі з Польшчы, Украіны і з Расіі пішуць, што гэта светлая морфа канюха-мышалова (Buteo buteo).

З таго, што я зразумеў з абмеркавання - з-за светлых плячэй (у касматаногага крылы зверху павінны быць аднатонна цёмныя).