Пад час паездкі на мяжы Бераставіцкага і Ваўкавыскага раёнаў адзначыў дзіўнага самца луня, якога спачатку не змог нават вызначыць да віду.
Пры разглядзе ў трубу было добра бачныя чорныя канцы крылаў і чорна-шэрыя, бліжэй да чорнага кроючыя крыльеў знізу і зверху, а таксамага такога ж колеру цела.
Птушка параўнальна хутка перамяшчалася ад нас, таму здымкі вельмі дакументацыйныя (
І хаця нават адзін раз мы і вярнуліся назад, метраў на 100-150, гэта не вельмі дапамагло наблізіцца да луня.
Ужо ў хаце, пад час разгляду здымкаў, вырашыў што гэта меланістычны самец балотнага луня.
Вашы меркаванні?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Falcon - 24.04.2018 - 23:43
Я лічу, што гэта звычайны…
Я лічу, што гэта звычайны самец балотнага луня. Меланістычны - значыць цёмны. Па фота не заўважыў у гэтай птушкі незвычайна цёмнай афарбоўкі.
Harrier - 24.04.2018 - 23:46
In reply to Я лічу, што гэта звычайны… by Falcon
Чорнае замест карычневага -…
Чорнае замест карычневага - гэта дадатковы меланін - адна з праяваў меланізму.
Меланіст не значыць увесь чорны, 'хаця ў некаторых птушак ёсць і такая афарбоўка-морфа.