Сёлета ў мяне атрымалася добра паздымаць і ўнутрывідавыя (яшчэ ТУТ), і міжвідавыя ўзаемадзеянні вясковых ластавак (Hirundo rustica).
Хаця наперадзе пэўна вылет другой хвалі птушанят, нешта цікавае з імі я зняць у гэтым сезоне ўжо не спадзяваўся. Але вось сёння неба ўхмарах і шмат ластавак сядзіць на сваёй любімай прысадзе - ахоўным шнуры на міні-прыстані.
Маладыя ластаўкі, як і тыдні таму, ізноў просяць есці ў дарослых, якія сядаюць побач. Але ўжо больш "нахабна" ці агрэсіўна-патрабавальна.
Але ж дарослыя таксама ўмеюць крычаць (гл. апошні здымак), бо, як мінімум, раней таксама былі птушанятамі :)
Нёман у Гродна, 02-08-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 02.08.2019 - 22:42
Класныя моманты! Заўсёды…
Класныя моманты! Заўсёды смешна такое бачыць)