Жыццё ў горадзе мае і плюсы - значна менш прыродных драпежнікаў,і мінусы - трэба неяк прызвычайвацца да непрыродных (коцікаў і людзей), а таксама раптоўна могуць знікнуць гектары расліннасці з ежай, на якую птушкі разлічвалі калі выбіралі месца гнездавання. Проста таму, што людзі вырашылі выкасіць яе. Не на сена для сваіх хатніх жывёл, а невядома для чаго.
Таму еўрапейскія ўюркі (Serinus serinus), якіх і зараз можна пачуць па два-тры самцы з гучнымі спевамі на адным - памежным для іх гнездавых тэрыторый - гектары ў гарадах, спяшаюцца пад'есці там,дзе насенне ўжо добрае і мае адпаведны смак. Бо невядома, што будзе тут заўтра.
08-06-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 18.07.2020 - 22:00
Красивые, информативные…
Красивые, информативные снимки!
Harrier - 19.07.2020 - 23:50
In reply to Красивые, информативные… by arktous
Дзякуй, Уладзімір! Зараз…
Дзякуй, Уладзімір!
Зараз ужо ведаю, што калі бачу вераб'іную птушку з рэшткамі насення на дзюбе, то гэта еўрапейскі ўюрок)