Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гнездавая калонія дыназаўраў у былым парку

25.05.21, Хойніцкі раён, вёска Барысаўшчына, здаецца, я занадта ўзняла ISO... фота дакументацыйныя?

Хадзілі глядзелі руіны маёнтка Ястржэмбскіх (19 ст.), а там птушкі. Многа птушак. Ня ведаю, хто спяваў на розныя галасы ў зарасніках (на якія ператварыліся рэшткі парка), але нават проста на правадах за гадзіну "адзначыліся" восем відаў драбязы, ня лічачы шпакоў.

А потым мама заўважыла на дрэве нешта вялікае. У гняздзе. Вой, а там яшчэ адно...

Я ня ведала, што шэрыя чаплі гняздуюць на дрэвах.

Я ня ведала, што шэрыя чаплі гняздуюць калоніямі.

(цяпер даведалася, але дагэтуль пад уражаннем)

Іх там шмат...

Каментары

Гэта ж выдатна, што прырода вяртае сабе некалі адабранае, няхай і ў такіх гістарычна цікавых месцах.

Наконт ISO незаўважна, здымкі атрымаліся цікавыя. Як і шчырае прызнанне пра асабістае адкрыццё.