Ўсё наадварот (палявыя вераб'і: дарослы ў дамку, моладзь на галіне)

18.07.21, пас. Белы Бераг, Гомельскі раён.

Чацьвёра маладых палявых вераб'ёў штурмавалі дуплянку.

У дуплянцы засела суворая чорная дзюба, якая ані вылязаць, ані кагосьці карміць не збіралася.

Перыядычна падлятаў яшчэ адзін дарослы верабей. У дуплянку лазіў, а чацьвёрку звонку ігнараваў, хоць тыя крыльцы раз-пораз і тапырылі.

Лезла моладзь, лезла, ды так нічога і не дапрасілася. Потым зляцела. Нават ня ведаю, ці яны ў сваіх бацькоў ежу прасілі, ці так, першых-лепшых знайшлі.

(Першы раз палявыя вераб'і на лецішчы загнездавалі ў траўні ў дуплянцы. Другі раз - у чэрвені ў больш тыповай птушынай хатцы, якая вісіць пад дуплянкай. Падобна, намеціўся трэці заход.)

Кропка назірання

Ўсё наадварот (палявыя вераб'і: дарослы ў дамку, моладзь на галіне)

Фотаздымкі

Каментары