Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя чаромашнікі ў гнязда

Сярод вераб'іных птушак чаромашнікі (Carpodacus erythrinus) прылятаюць вясной аднымі з апошніх. І справа не зусім у тым, што ў адрозненне амаль ад усіх іншых нашых пералётных птушак, зімуюць яны ў Індыі - бо і з яе можна выляцець раней, а можна пазней.

Магчыма, што галоўная прычына - гэта ежа чаромашнікаў. А гэта рознае насенне, якое ў пачатку-сярэдзіне чэрвеня, калі прыкладна пачынаюць вылупляцца птушаняты, як раз становіцца даступным і менавіта ім - як бачна на здымках, бацькі і выкармліваюць сваё патомства. А гэта вельмі незвычайна для нашых птушак, бо нават насеннеядныя віды стараюцца забяспечыць сваіх птушанят жывёльным бялком з насякомых ці павучкоў.

Чэрвень 2021, Гарадзеншчына

Аўтар - Сяргей Чарапіца

Каментары