02.05.22, Гомель, палі за Давыдаўкай.
Дарогі няма - там качкі плаваюць. Хмызы затопленыя. Узаранае поле падтопленае часткова - там плаваюць чайкі-рыбачкі. Па перыметры калюжыны пасвяцца вароны, гракі, шпакі і сітаўкі, белыя і жоўтыя. Жоўтыя ад чалавека трымаюцца далей.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 03.05.2022 - 15:54
Вада - гэта жыццё! На…
Вада - гэта жыццё! На некаторых здымках самцы пліскі ажно свецяцца жоўтым - як сонейкі.
pva - 04.05.2022 - 17:56
Яна любіць багністыя мясціны…
Яна любіць багністыя мясціны, берагі рэк, азёр. А на фота, сапраўды залаціста-жоўтыя, як вясновае сонейка. Сімпатычная птушка.
Lighty - 04.05.2022 - 19:16
Багністая мясціна там…
Багністая мясціна там насупраць (праз дарогу-грунтоўку). Але зараз яна мора...