04.05.22, Гомельскі раён
У лесе ў той дзень было даволі шумна: птушыная драбяза заляцалася. Іду сабе зацененай сьцежкай, бачу - скача, чую - ціўкае. Спынілася паглядзець.
Відаць, некаторыя пячураўкі ад заляцанняў перайшлі ўжо і да гнездабудаўніцтва, бо лятала яна сюды-туды, з галіны на корч, з карча на галіну, пер'е нейкае ў дзюбе цягаючы.
А ў іншых частках лесу іншыя пячураўкі працягвалі спяваць з дрэваў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 10.05.2022 - 09:46
Суперскія моманты! Здаецца,…
Суперскія моманты!
Здаецца, самец будуе не адно гняздо-шарык на зямлі і самка выбірае якое з іх лепшае і займае.
pva - 10.05.2022 - 11:42
Чытаў, што ў перыяд…
Чытаў, што ў перыяд размнажэння самцы дастаткова агрэсіўныя ў адносінах да прышэльцаў, і ўступаюць у бойку з самцамі суседніх гнёздаў і іншымі дробнымі птушкамі. Абараняючы гняздо, птушкі здольныя атакаваць нават буйнейшых драпежнікаў, такіх як гарнастай ці паляўнічай за яйкамі сойку.