Калі прыходзіць час на новае насенне і не ўсё яно ў аднолькавым стане, то ёсць выбар - якое есці цяпер, а якое ўжо і так сухое і яго можна з'есці і потым, калі самае смачнае і свежае скончыцца.
Менавіта такім выбарам найсмачнейшага і займаецца малады еўрапейскі ўюрок (Serinus serinus):
Цікава, што як гэта звычайна бывае ў гэтага віду, шалупінне часта доўга вісіць па краях кароткай дзюбы і птушка рэдка звяртае на гэта ўвагу і пад час спажывання насення, і потым, калі ўжо скончыць есці.
Гродна, 27-06-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 14.08.2022 - 22:25
Супер здымкі буйным планам!
Супер здымкі буйным планам!
Harrier - 15.08.2022 - 01:03
Дзякуй! Уюрок не спяшаўся і…
Дзякуй! Уюрок не спяшаўся і выбіраў што смачней, і я таксама)