05.10.2022, Гомель, Давыдаўка
У хмызах зараз мокра, на вербах параўнальна параўнальна шмат лісця, і мячэўнік буяе... але з "летніх" птушак трапляліся толькі пячураўкі, якія ляталі агульнай чарадой з сініцамі.
(і зімародак, але, зімародак рабіць прыстойнае фота не пажадаў)
...і было іх шмат, і сустракаліся яны ў розных частках хмызоў, але сфатаграфаваць атрымалася толькі на ўзгорку каля саду.
(а сіняя сініца ела ў тым садзе на дрэве яблык - пакуль яе вялікая сініца не шуганула)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 06.10.2022 - 09:58
Яркія здымкі. А яблычны год…
Яркія здымкі. А яблычны год не толькі для нас, людзей, сёлета)