Працяг фота-гісторыі. Пачатак ТУТ
У адзін з яшчэ халодных, але ўжо сонечных вечароў, калі я вяртаўся дахаты берагам ракі, ногі аўтаматычна прыпынілі хаду – зусім недалёка перада мной была пара вялікіх савукоў (Mergus merganser)!
Хутчэй за ўсё – мае старыя знаёмыя, якія з пачатку вясны трымаюцца на гэтым участку ракі разам. У гэта раз самка сядзела на беразе у края вады і чысціла пер’е, а самец, яўна ўсхваляваны выбарам самкі месца на адпачынак, плаваў зусім побач з ёй.
Амаль адразу мне стала зразумела, што ўсё асноўнае ў гэтай пары вырашае самка. Яе паводзіны паказвалі, што яна нічога не баіцца і прыкладна за паўгадзіны яна не толькі пачысціла на сабе ўсё, што хацела, але што добра адпачывае. Час ад часу самка нават пазяхала, шырока раскрываючы дзюбу з зубападобнымі вырастамі ў ёй. Самец жа ‘нярвова’ плаваў, назіраў за наваколлем і калі б мог, яўна адляцеў бы адсюль як мага хутчэй.
І вось самка вырашыла скончыць адпачынак на беразе, сышла ў воду і недалёка ад берага расцягнулася на паверхні вады, прапануючы самцу магчымасць капуляцыі. Самец жа хаця і плаваў побач, гэтай, першай магчымасцю, не скарыстаўся. Тады праз хвіліну-дзве самка ізноў расцягнулася на вадзе, але і ў гэты раз самец на яе не залез і ўсё скончылася толькі адпаведнымі намерамі з яе боку.
А яшчэ праз хвіліну самка разбеглася па вадзе і паляцела ўверх па плыні. І самец, пэўна з аблягчэннем, таксама пасля кароткага разбегу, паляцеў за ёй.
Нёман у Гродна, 28-03-2023
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
-----------------------------------
Працяг будзе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 14.05.2023 - 08:50
Бываюць жа такія "няцямлівыя…
Бываюць жа такія "няцямлівыя" самцы! Фатаграфіі цікавыя. Няпалахлівыя, далі магчымасць паназіраць, і правесці фотасесію.
Harrier - 14.05.2023 - 09:30
Дзякуй, Уладзімір! Для…
Дзякуй, Уладзімір!
Для мяне тут наадварот больш 'няцямлівай' была самка, самец жа быў вымушаны падлажвацца пад яе каб застацца разам.