Гомель, парк Фестывальны, лісцяная палова, здымкі часткова дакументацыйныя
...Дуплаў у гэтай сухой бярозе два: адно метрах мо ў трох над зямлёй, адно высока. У тым, што высока, жывуць шпакі. У ніжняе шпак таксама пры мне быў дзюбу сунуўшы, але адтуль выскачыў папаўзень, з іншага канца парка прынесся яшчэ адзін папаўзень, і адбыўся непрыгожы скандал з тлумачэннем, а было гэта 26 красавіка.
Ужо праз два дні папаўзні дакладна насілі здабычу ўдвух, бо пару разоў падляталі амаль адначасова. Дупло ціўкала.
Не заўсёды атрымлівалася зразумець, што яны прынеслі, і ці яно ўвогуле ядомае:
14.05 з дупла ўжо выглядалі. І шпак, які туды зазірнуў (мо дуплы паблытаў?) уцёк самастойна (пакуль самога ня з'елі?).
А метраў праз хай будзе сто - імаверна, менш - на сухой акацыі сядзелі трое маладых папаўзнёў з нейкага іншага дупла.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 14.05.2023 - 22:33
Цікавая і фота-серыя, і…
Цікавая і фота-серыя, і відэа, і апісанне падзей.