08.07.23, Гомельскі р-н, Белы Бераг
Птушка ўзнікла мо ў метры ад мяне, на зямлі - я заўважыла рух. Птушка была вялікаватая, нязграбная, дзіўна раскінула крылы (я шчэ падумала: мо яна параненая? Ці ўдае параненую?)
Птушка адляцела на некалькі метраў і села на абламаную галіну ля самай зямлі. Я пачала фатаграфаваць і займела гіпотэзу, што за яно. Птушка прыбрала крылы, пасядзела так пару хвілін, потым пераляцела на хвою, прыкінулася галінай і так і засталася.
...Вось так ідзеш сабе лесам, а там ляляк.
І цяпер я турбуюся, ці ня дужа яго патурбавала. Там ня тое, каб бязлюднае месца, але ці мала што... можа, і ня варта было лезці на тую вырубку.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 08.07.2023 - 21:01
Пашанцавала - птушка так…
Пашанцавала - птушка так адводзіла ад птушанят.
Lighty - 08.07.2023 - 21:56
Цяпер мне перад ёй сорамна…
Цяпер мне перад ёй сорамна. Не падумала, што ў такім месцы (даволі адкрытым) ў кагосьці будзе гняздо на зямлі :(
Harrier - 08.07.2023 - 23:19
Ну з маскіроўкай дарослых,…
Ну з маскіроўкай дарослых, яек, птушанят і пераважна начной актыўнасцю гэта не дзіўна - спадзяюцца на сваю незаўважнасць і гэта ж звычайна спрацоўвае.
pva - 09.07.2023 - 10:31
У мяне быў такі ж выпадак у…
У мяне быў такі ж выпадак у запаведніку 18.06.2011 г. Амаль з-пад ног вылецела птушка. Я паглядзеў, дзе яна сядзела, а там гняздо з яйкамі. Паглядзіце гняздо ляляка.