Надыйшоў лістапад.
Сланечнікі, як ні дзіўна, яшчэ не даедзеныя (хоць з большага і стаяць пустыя). І шчыглы працягваюць пасьвіцца, і сініцы, і нават зелянушкі трапляюцца. Моладзь шчыгліная амаль пераліняла, і ежу ў бацькоў больш не патрабуе.
А колеры, вядома, цяпер зусім ня тыя.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 08.11.2023 - 01:18
Цікава, што яшчэ не даелі. …
Цікава, што яшчэ не даелі.
Групавы кадр спадабаўся найбольш.